Почти 4 100 гектаров занимает озимый рапс на Поставщине

Сельское хозяйство

Дзе б ні ехала па раёне, заўсёды любуюся ярка-жоўтымі палямі рапсу, які здалёк падобны да золата. Сёлета гэта культура зацвіла яшчэ ў красавіку, калі надвор’е было не па-вясноваму цёплым. А потым наступіў май са сваімі непрадказальнымі начнымі замаразкамі. Як вытрымала іх золата беларускіх палёў, я пацікавілася ў галоўнага агранома ААТ «Камайскі-агра» Аксаны Касяковай.

— Рапс — культура капрызная, — расказвала спецыяліст. — Тут мае значэнне ўсё: ад падрыхтоўкі глебы да захоўвання насення. Без правільнай агратэхналогіі можна і не атрымаць ураджаю. Асновай для добрай перазімоўкі, фарміравання і атрымання высокага ўраджаю з’яўляецца правільны выбар тэрмінаў сяўбы.

Азімы рапс сорту «залаты» ў жніўні—верасні мінулага года на 970 гектарах у ААТ «Камайскі-­агра» пасеялі механізатар малаказавода Генадзій Шушкевіч і мясцовы Аляксей Яркоўскі. Раслінкі дружна ўзышлі. Механізатары Уладзімір Карыцька і Віктар Тамашэвіч апрацавалі іх супраць пустазелля і шкоднікаў. Пасевы добра перазімавалі. Ранняй вясной Валерый Будзько і Ігар Кузьміч два разы падсілкавалі іх удабрэннямі.

Почти 4 100 гектаров занимает озимый рапс на Поставщине

І раптам у маі прыйшлі маразы. Галоўны аграном, начальнікі аддзяленняў сельгаспрадпрыемства пасля кожнай марознай ночы аб’язджалі пасевы.

— Не бывае аднолькавых вёсен, — гаварыла Аксана Касякова. — Кожны год прырода выпрабоўвае аграрыяў: то залье, то засушыць. А сёлета шмат начэй трымаўся мароз. Спадзяюся, што з гэтага тыдня ўсталюецца сапраўдная вясна. Увогуле, пасевы рапсу мароз асабліва не пашкодзіў. Толькі адзін 9-гектарны ўчастак мае не вельмі прывабны выгляд. Сёння чакаю вучоных з Віцебскага занальнага інстытута, якія абследуюць пасевы на гэтым полі і дадуць сваё заключэнне.

Вырошчванне азімага рапсу лічыцца эканамічна выгаднай справай. З насення гэтай высокарэнтабельнай культуры вырабляюць рапсавы алей, які называюць алейным золатам. Яму аддаюць перавагу тыя, хто прытрымліваецца здаровага ладу жыцця. Рапсавы алей таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне, касметалогіі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Макуха — выдатны бялковы корм для жывёлы.

З Аксанай Альфрэдаўнай размаўлялі на рапсавым полі непадалёк ад Шкіралёў. Жоўтыя раслінкі золатам пераліваліся на сонцы. Акрамя чароўнай прыгажосці, яны яшчэ маюць і прыемны саладкавата-мядовы водар.

Азімы рапс у раёне займае 4 096 гектараў. З іх 970 – у ААТ «Камайскі-агра», 900 – «Навасёлкі-Лучай», 600 – СП «Дунілавічы-агра».

Яравым рапсам на Пастаўшчыне засеяны 604 гектары. З іх 200 – у «Камайскім-агра», 160 – «Хацілах-агра», 100 – «Янавіцы-агра».

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.