Сёння ў беларускіх школах звініць апошні званок, выпускнікі развітваюцца са сваімі навучальнымі ўстановамі, настаўнікамі і аднакласнікамі. Так адбываецца і на Пастаўшчыне. Раніцай ва ўсіх агульнаадукацыйных установах раёна прайшлі традыцыйныя ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года. А вечарам вучні 11-х класаў, якіх сёлета 161, збяруцца ў раённым Доме культуры або, калі дазволіць надвор’е, на плошчы Леніна ў Паставах на раённае свята апошняга званка. Падрабязна пра гэтыя падзеі мы раскажам у наступным нумары «ПК».
Фота Алены Шапавалавай

