Фестиваль «Звіняць цымбалы і гармонік» пройдет в следующем году

Важное Культура

Звычайна Міжнародны фестываль народнай музыкі «Зві­няць цымбалы і гармонік» у нашым горадзе ладзіўся ў пачатку чэрвеня. Сёлета ў гэты час Паставы прымалі «Вытокі». Рэспубліканскае спартыўна-культурнае свята адгрымела, і жыхары раёна ўсё яшчэ жывуць яркімі ўспамінамі і пазітыўнымі эмоцыямі ад нядаўнай падзеі. У той жа час многія цікавяцца, ці зазвіняць гэтым летам цымбалы і гармонік.

Фестиваль "Звіняць цымбалы і гармонік" пройдет в следующем году

Па рашэнні арганізатараў — Міністэрства культуры, Віцебскага аблвыканкама і Пастаўскага райвыканкама — сёлета фестываль праводзіцца не будзе. Шматлікіх гасцей Паставы як культурная сталіца Беларусі прымуць у 2026 годзе. Гэты статус нашаму гораду нададзены на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Беларусі 28 сакавіка. Мноства мерапрыемстваў, якія запланаваны на Пастаўшчыне, будуць спрыяць папулярызацыі дасягненняў нацыянальнай культуры, прэзентацыі самабытнасці нашага краю, яго турыстычнага патэнцыялу.

Пастаўчане шчыра любяць фальклор, беражліва захоўваюць музычныя і песенныя традыцыі продкаў і разам з арганізатарамі зробяць усё для таго, каб XXXV Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у наступным годзе прывабіў як мага больш ­удзельнікаў і гасцей не толькі з усіх рэгіёнаў Беларусі, але і з замежжа. Ён з’яўляецца той пляцоўкай, якая аб’ядноўвае не толькі творчыя калектывы, але і народы, дазваляе разві­ваць палітычныя і эканамічныя сувязі паміж краінамі. Няма сумнення, што так і будзе ў далейшым.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.