Как сдать старые или поврежденные иностранные деньги, рассказали в «Беларусбанке»

Общество

Амаль у кожнага беларуса ёсць на руках долары ЗША, еўра або расійскія рублі, якія ў выпадку неабходнасці мы нясём у банк, каб абмяняць на беларускія рублі. Але, бывае, спецыяліст на касе адмаўляецца правесці валютаабменную аперацыю, аргументуючы гэта тым, што купюры з дэфектамі. Нядаўна трапіла ў такую сітуацыю і адна з маіх калег. Якія банкноты не прымуць, а якія можна здаць на інкаса, разбіралася карэспандэнт «ПК».

Як паведамілі ў ЦБП №230 ААТ «ААБ Беларусбанк», пастановай праўлення Нацбанка Беларусі ад 21 снежня 2006 года №211 зацверджана інструкцыя па арганізацыі касавай работы ў банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях. У адпаведнасці з ёй, пры прыёме і апрацоўцы грашовай наяўнасці ў замежнай валюце (долары ЗША, еўра, расійскія рублі) касавыя работнікі абавязаны правесці праверку кожнай банкноты на сапраўднасць і плацежнасць з дапамогай тэхнічных сродкаў кантролю. Купюры правяраюць у адлюстраваным і прахожым светлавым патоку з павелічэннем не менш за 10 крат, ва ультрафіялетавых промнях і інфрачырвоным дыяпазоне спектра, а таксама праводзяць кантроль магнітных метак.

Как сдать старые или поврежденные иностранные деньги, рассказали в "Беларусбанке"

— Калі банкноты свецяцца белым або блакітным колерамі, з імі ўсё ў парадку, іх прымем без праблем, — тлумачыць кіраўнік аперацыйнай службы ЦБП Алена Гузянкова. — А вось зялёнае ці жоўтае свячэнне сведчыць пра наяўнасць цвілі. Такія банкноты прымаюцца, толькі калі структура паперы не парушана.

Не прыме банк і вільготныя, «памытыя», разарваныя, абгарэлыя, ліпкія купюры, з рознымі надпісамі, вялікімі малюнкамі, вытворчым бракам і іншымі сур’ёзнымі пашкоджаннямі. А вось банкноты з пацёртасцямі (у тым ліку на згібе), надрывамі, праколамі і іншымі нязначнымі візуальнымі дэфектамі можа абмя­няць. Але за гэта кліенту давядзецца заплаціць.

— Купюры з няпэўнай плацежнасцю можна здаць на інкаса, і мы адправім іх для даследавання спецыялістам, — працягвае Алена Аляксандраўна. — Калі зношаныя і пашко­джаныя банкноты захавалі прыкметы плацежнасці, банк абмяняе іх за ўзнагароджанне з кліента ў памеры 3% ад сумы — мінімум 5 беларускіх рублёў. Калі ж плацежнасць наяўнай замежнай валюты выклікае сумненні, кошт яе прыёму на інкаса складзе 5% ад сумы — мінімум 25 беларускіх рублёў.

Па словах спецыялістаў, часцей за ўсё цвіль з’яўляецца на доларах, паколькі пры іх вырабе выкарыстоўваецца бездраўняная папера, якая на 75% складаецца з бавоўны і на 25% — з ільну. Такі матэрыял надае купюрам трываласць, але няўстойлівы да пашкоджання мікраарганізмамі. Каб грошы не «зацвілі», не рэкамендуецца захоўваць іх у зямлі, цэлафанавых пакетах, пластыкавай упакоўцы, пры нізкай тэмпературы, высокай вільготнасці і адсутнасці вентыляцыі. Таксама непажадана складваць купюры папалам, бо з цягам часу на згібе з’явяцца пацёртасці.

З прыкметамі плацежнасці валюты можна азнаёміцца на інфармацыйным стэндзе ў ЦБП №230, а таксама на афіцыйным сайце Беларусбанка ў раздзеле «Прыватным асобам»/ «Абмен валют».

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.