Минчанин Леонид Самолюк сменил каменные джунгли столицы на дом в д.Христово

Общество

Ці здаралася з вамі такое, што, трапіўшы ў новае месца, здаецца, што ты тут ужо некалі быў і ўсё знаёмае? Менавіта такое адчуванне было ў Леаніда Самалюка, калі ён выпадкова апынуўся ў Хрыстове, што на мяжы Пастаўскага і Глыбоцкага раёнаў. Вёсачка спадабалася мінчаніну з першага погляду. Але тады, 10 гадоў назад, мужчына і падумаць не мог, што назаўсёды пакіне сталіцу і Хрыстова стане яго пастаянным месцам жыхарства.

Усё пачалося з набыцця дома пад дачу. З жонкай Оляй ён прыязджаў у вёску ў выхадныя, тут яны праводзілі водпуск. Рамантавалі жыллё, абуладкоўвалі прыдамавую тэрыторыю. Чым даўжэй знаходзіліся ў Хрыстове, тым больш прырасталі да гэтага ўтульнага куточка і ў рэшце рэшт вырашылі пасяліцца тут на пастаянна.

Минчанин Леонид Самолюк сменил каменные джунгли столицы на дом в д.Христово

— Мы з мужам не маглі нарадавацца новым суседзям, — расказвала мне Марына Пусько. — Лёня з Оляй так старанна абжываліся! Яны нават скацінай абзавяліся. Мясцовыя жыхары яе не трымаюць, а ў Самалюкоў на падвор’і з’явіліся свінні, трусы, куры, гусі…

Зараз жыўнасці няма, бо гаспадар застаўся адзін: тры гады назад пасля непрацяглай хваробы яго жонка памерла.

Минчанин Леонид Самолюк сменил каменные джунгли столицы на дом в д.ХристовоОля была карэнная гараджанка, але ёй вельмі падабалася ў вёсцы. Мая адзіная дачка Каця — урач, яна жыве і працуе ў Галандыі. А нам з жонкай тут было хораша ўдваіх, мы пра многае марылі. Але я даўно пераканаўся: плануеш адно, а Бог дае табе іншае, і ты павінен прайсці той дарогай, якая прадвызначана лёсам, — расказваў Леанід.

Минчанин Леонид Самолюк сменил каменные джунгли столицы на дом в д.Христово

Минчанин Леонид Самолюк сменил каменные джунгли столицы на дом в д.Христово

Страта вернай спадарожніцы жыцця — цяжкае выпрабаванне. Аднак яно не зламала чалавека. Свой сум і адзіноту ён растварае ў працы. А яе хоць адбаўляй, і не толькі мужчынскай, але і жаночай. Леанід — вялікі акуратыст, любіць парадак ва ўсім і стварае яго.

Минчанин Леонид Самолюк сменил каменные джунгли столицы на дом в д.Христово

Прысядзібны ўчастак вялікі. Справа ў тым, што Самалюкі купілі і другі, суседні, дом, які пуставаў, аб’ядналі тэрыторыю паміж імі і стварылі прыгожы, утульны куточак. Знутры і звонку адрамантавалі дом, у які засяліліся, перакрылі дах, застаецца абшыць сайдынгам веранду. Пасадзілі малады сад, які ўжо радуе пладамі. Выкапалі і зарыбілі сажалку. На прыдамавой тэрыторыі ўстанавілі малыя архітэктурныя формы, зрабілі кветкавую горку, пасадзілі кветкі і ў іншых месцах. Імі займалася Вольга, а зараз і гэта клопат Леаніда. Садзіць, даглядае ён і агародніну. А колькі разоў за сезон трэба абкасіць тэрыторыю! Любілі з жонкай збіраць грыбы і ягады. Сёлета лес зноў пакліча да сябе, але мужчына, да вялікага яго засмучэння, паедзе па лясныя дары адзін…

Минчанин Леонид Самолюк сменил каменные джунгли столицы на дом в д.Христово

Минчанин Леонид Самолюк сменил каменные джунгли столицы на дом в д.Христово

Таксама Леанід захапляецца летняй і зімовай рыбалкай. Зімой часу на яе хапае, а вось летам ён нават плануе кожны дзень: што трэба зрабіць у доме і на ўчастку.

— Добраўпарадкаванне працягваецца. Працую да стомы, — прызнаўся. — Спаць кладуся позна і рана ўстаю. Такі неўтаймоўны характар. Але як хораша пасля работы пасядзець у двары за кубкам кавы, паслухаць салаўёў або любімы шансон! Радасна, калі прыязджаюць госці, з асаблівым нецярпеннем чакаю свайго найлепшага сябра Аляксандра Лявіцкага з Мінска. Ёсць пра што пагаварыць і што ўспомніць. А застаюся адзін — і зноў падступае самота…

Минчанин Леонид Самолюк сменил каменные джунгли столицы на дом в д.Христово

— І ўсё ж чым вас прываблівае Хрыстова? — пытаюся ў суразмоўцы.

— Тут добрыя людзі, ціхае, спакойнае жыццё, цудоўная прырода, — адказвае Леанід Аркадзьевіч. — Гэта менавіта тое асяроддзе, дзе светла душы.

Хіба не найважнейшы аргумент?

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.