Мини-кафе «Пирожок» открылось в середине апреля по улице Юбилейной в Поставах

Общество

Міні-кафэ «Пирожок»  адкрылася ў сярэдзіне красавіка па вуліцы Юбілейнай у Паставах і адразу прывабіла да сябе наведвальнікаў.

Не раз назірала, як школьнікі пасля заняткаў спяшаліся не дадому, а ў кафэ. Колькасць пакупнікоў не зменшылася і з заканчэннем навучальнага года. Сюды ідуць усе, хто любіць піражкі, пончыкі, беляшы, чабурэкі.

— Ідэю адкрыць «Піражок» мы з мужам выношвалі даўно, — расказвала гаспадыня міні-кафэ Алена Гусейналіева. — Мікрараён Юбілейнай вялікі. Пасля таго як тут закрыўся магазін спажыўтаварыства, дзе выпякалі і прадавалі выпечку, яго жыхары засталіся без прысмакаў.

Мини-кафе "Пирожок" открылось в середине апреля по улице Юбилейной в Поставах

Любая справа атрымліваецца тады, калі за яе бяруцца прафесіяналы. Мы доўга шукалі повара. Наша ўдалая знаходка — Алена Казунко. Вельмі адказная, да справы адносіцца з душой. Асноўным «інгрэдыентам» у цесце з’яўляецца любоў повара.

Алена мае больш за 20 гадоў поварскага стажу. Пачынала брыгадзірам у кафэ «Амстэрдам» у гандлёвым цэнтры «Карона» ў Віцебску. Калі вярнулася на радзіму, уладкавалася ў ваенны шпіталь. А цяпер у кафэ з задавальненнем выпякае піражкі на любы густ: з бульбай, грыбамі, згушчонкай, яблыкамі, манга, бананам, брусніцамі, тварагом. Іх за змену вырабляе да 700 штук. Карыстаюцца попытам чабурэкі, беляшы, тварожныя і дражджавыя пончыкі.

Мини-кафе "Пирожок" открылось в середине апреля по улице Юбилейной в Поставах

Пакуль гутарыла з Аленай Казунко, прадавец Кацярына Сакалова абслугоўвала пакупнікоў, якіх было шмат: бабулі і дзядулі з унукамі, падлеткі, людзі сярэдняга ўзросту. Большасць загадзя ведалі, што канкрэтна хочуць купіць.

— Ногі самі вядуць у «Піражок»! — гаварыла адна з пакупніц. — Тут уся выпечка нагадвае мне дзяцінства, калі мама пякла такія ж смачныя піражкі. Дзякуй гаспадарам за такі падарунак нам, жыхарам мікрараёна, повару — за высокае майстэрства, прадаўцу — за ветлівае абслугоўванне.

Мини-кафе "Пирожок" открылось в середине апреля по улице Юбилейной в Поставах

Попыт на прадукцыю расце. Спачатку Алена Гусейналіева сама давала повару выхадны, часам дапамагала з выпечкай. Нядаўна штат расшырылі — у калектыў прыйшла Аня Лебедзь. Дзяўчына ў свой час скончыла Пастаўскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «Повар», працавала ў іншым месцы. Ахвотна адклікнулася на прапанову гаспадыні міні-кафэ і хутка ў ім асвоілася.

— Мы любім сваіх кліентаў, — гаварыла Алена Гусейналіева. — Даражым кожным, таму стараемся задаволіць усе запыты. Да нас па піражкі прыходзяць не толькі жыхары Юбілейнай, але і прыязджаюць з іншых мікрараёнаў горада, з сельскай мясцовасці. Найлепшая рэклама — «сарафаннае радыё».

Мини-кафе "Пирожок" открылось в середине апреля по улице Юбилейной в Поставах

Выпечка ў «Піражку» характарызуецца класічным смакам, яна зроблена з натуральных інгрэдыентаў, з любоўю і душой. Асартымент тут плануюць разнастайваць. На стадыі завяршэння — падрыхтоўка да адкрыцця яшчэ аднаго міні-кафэ побач з «Піражком», дзе можна будзе пасядзець за столікам, папіць кавы і паласавацца свежа­спечанымі прысмакамі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.