Светлана Громова через занятия йогой помогает поставчанам достичь телесной и духовной гармонии

Общество

У цёплую пару года па панядзелках, серадах і пятніцах у сасонніку мікрараёна 6-га гарадка ў Паставах можна назіраць такую карціну: група дзяўчат і жанчын рознага ўзросту выконвае падобныя да спартыўных практыкаванні. Гэта ідуць заняткі ёгай, якія вядзе Святлана Громава.

Ёгай Святлана Мікалаеўна захапілася яшчэ падчас вучобы ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава. Стала вывучаць усходнія фізічныя, псіхічныя і духоўныя практыкі і займацца імі. 11 гадоў назад прайшла навучанне ў фітнес-клубе «Багіра» ў Мінску і атрымала сертыфікат з правам выкладання.

Светлана Громова через занятия йогой помогает поставчанам  достичь телесной и духовной гармонии

— Гаспадыняй гэтага клуба з’яўляецца вядомая беларуская спартсменка, фітнес-трэнер і тэлевядучая Наталля Наважылава, — расказвала Святлана Громава. — Яна і арганізавала навучанне, запрасіўшы з Масквы гуру фітнесу. На працягу года ў будныя дні мы займаліся анлайн, а па выхадных прыязджалі ў «Багіру». Экзамены здавалі ажно тыдзень, прычым доўжыліся яны з раніцы да вечара. Я была самай старэйшай у групе, і толькі мне выдалі сертыфікат з правам работы трэнерам.

З таго часу Святлана Мікалаеўна дапамагае іншым дасягнуць цялеснай і духоўнай гармоніі і палепшыць сваё здароўе, паколькі ёга — гэта магутная сістэма аздараўлення.

Светлана Громова через занятия йогой помогает поставчанам  достичь телесной и духовной гармонии

— Заняткі ёгай спрыяльна ўплываюць на работу ўсіх органаў, — працягвала гераіня артыкула. — Яны паскараюць абмен рэчываў і садзейнічаюць выдаленню з арганізма шлакаў і таксінаў. Выкананне асан — пэўных практыкаванняў, накіраваных на назапашванне энергіі — важна спалучаць з правільным дыханнем, якое запускае ўсе фізіялагічныя працэсы ў арганізме і насычае клеткі кіслародам. А медытацыя дапамагае зняць стрэс і раздражняльнасць. Дзякуючы гэтаму пасля заняткаў ты поўны сіл і знаходзішся ў цудоўным настроі.

На заняткі да Святланы Громавай — а яны абсалютна бясплатныя — ходзяць і яе вучаніцы з СШ №1 (там жанчына выкладае біялогію), і маці дзяўчынак, і калегі-настаўніцы, і іншыя пастаўчанкі, у тым ліку пенсійнага ўзросту. Раней спецыяльна прыязджалі жыхаркі Навасёлак і Варапаева. У час водпускаў да групы далучаюцца прадстаўніцы іншых гарадоў, якія гасцяць у родных у Паставах. Зай­маліся нават расіянкі.

Светлана Громова через занятия йогой помогает поставчанам  достичь телесной и духовной гармонии

Як прафесійны трэнер Святлана Мікалаеўна складае ўласныя праграмы, выкарыстоўваючы індывідуальны падыход: улічвае ўзрост, асаблівасці фізічнага развіцця і стан здароўя сваіх вучаніц. Заняткі будуе ў адпаведнасці з фазамі месяца, якія ўплываюць на самаадчуванне чалавека. З нядаўняга часу, акрамя медытацыі, стала ўключаць у іх іншыя цялесныя практыкі, у прыватнасці стаянне на цвіках.

Паглядзеўшы на жанчыну, ніколі не скажаш, што яна даўно на пенсіі. Стройная, гнуткая і вельмі маладжавая без якіх-не­будзь касметалагічных працэдур і хірургічных умяшальніцтваў, з бляс­кам у вачах і ўсмешкай на твары. Гэта — найлепшы доказ эфектыўнасці ёгі.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.