З Днём моладзі і студэнцтва!

Общество

Дарагія юнакі і дзяўчаты Пастаўшчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём моладзі і студэнцтва! Маладосць — дзівосны час, напоўнены жаданнем тварыць, здзяйсняць вялікія ўчынкі, увасабляць у жыццё самыя смелыя задумы і мары.

Маладыя людзі Пастаўшчыны актыўныя, мэтанакіраваныя. Яны дабіваюцца высокіх вынікаў у працы, удзельнічаюць у грамадскім жыцці, перамагаюць у конкурсах і спартыўных спаборніцтвах рознага ўзроўню.

З Днём моладзі і студэнцтва!

Шаноўныя, будучыня нашай Радзімы ў многім залежыць ад вашай грамадзянскай пазіцыі, маральнага выбару. Таму будзьце прадпрымальнымі, ініцыятыўнымі, думайце крэатыўна. Няхай ваша энергія, аптымізм, шчырасць, жаданне працаваць на карысць роднай краіны служаць залогам яе развіцця і працвітання. Прымнажайце багацці Пастаўшчыны, захоўвайце гістарычную памяць і нацыянальныя традыцыі!

Няхай вам заўсёды і ўсюды шанцуе: у вучобе, кар’еры, каханні, ва ўсіх пачынаннях, захапленнях. Моцнага вам здароўя, шчасця, аптымізму і дабрабыту.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.