Жители Лучая самостоятельно заботятся о том, чтобы их деревня была ухоженной и красивой

Общество

Кожны населены пункт мае сваю адметнасць. У пісьмовых крыніцах Лучай упершыню ўпамінаецца ў 1542 годзе. Тады мясцовыя землі належалі шляхецкаму роду Забярэзінскіх. У 1766 годзе тут пабудавалі раскошны касцёл Святога Тадэвуша. Як і большасць святыняў, ён перажыў складаныя часы. У 1990-м храм вярнулі парафіянам. Цяпер гэта астравок не толькі духоўнага жыцця, але і прыгажосці. Да пачатку пандэміі COVID-19 у Лучай прыязджала шмат турыстаў. Апошнім часам іх паток зменшыўся. Але на вялікія ўрачыстасці ў храме збіраецца шмат вернікаў.

Мясцовых жыхароў у Лучаі засталося мала, большасць — прыезджыя. У вядомы пры Савецкім Саюзе калгас імя Суворава людзі ехалі з розных куточкаў, прычым не толькі Беларусі. Тут забяспечвалі працай, добрым жыллём, плацілі годную зарплату. Многія на новым месцы пусцілі глыбокія карані: Лучай стаў для іх другой радзімай. Вяскоўцы клапоцяцца, каб вёска была дагледжанай і прыгожай.

Жители Лучая самостоятельно заботятся о том, чтобы их деревня была ухоженной и красивой

— Праязджаў праз Лучай — людзі фарбавалі агароджу, — расказваў дырэктар УП ЖКГ Фёдар Танана. — Іх там было як мурашак. Як кажуць, і стары і малы. Работа знайшлася кожнаму. Мужчыны абпілоўвалі галіны дрэў, што разрасліся да плоту, грузілі ў прычэпы. Жанчыны ачышчалі агароджу ад рознай расліннасці, мху, зачышчалі ржу, працавалі з пэндзлямі. Прыцягнула ўвагу бабуля, якая завіхалася ледзь не нароўні з маладымі. Вось дык актыў­насць! Раскажыце на старонках газеты: няхай лучайцы стануць прыкладам гаспадарлівасці для іншых!

Жители Лучая самостоятельно заботятся о том, чтобы их деревня была ухоженной и красивой

Ініцыятарамі абнаўлення жалезабетоннай агароджы на цэнтральнай вуліцы Лучая выступілі старэйшына вёскі Ганна Каралёнак, дэпутат Навасёлкаўскага сельскага Савета Алена Гваздова і начальнік лучайскага аддзялення ААТ «Навасёлкі-Лучай» Леанід Дунец. Сабралі грошы, набылі фарбу, пэндзлі і дружна выйшлі на суботнік. Самай старэйшай яго ўдзельніцы Зінаідзе Міхайлаўне Савіцкай — 86 гадоў.

Жанчына жыве ў цэнтры вёскі. Некалі па яе ініцыятыве быў добраўпарадкаваны праваслаўны крыж. Нягледзячы на немалады ўзрост, падтрымлівае парадак каля дома. Радуе, што людзі неабыякавыя да лёсу таго месца, дзе жывуць, актыўна ўдзельнічаюць у навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні могілак. Асабліва каштоўна тое, што самі выступаюць ініцыятарамі такіх акцый. Лучайцы лічаць, што Год добраўпарадкавання краіны павінен стаць годам добрых спраў дзеля дабрабыту роднага краю.

Жители Лучая самостоятельно заботятся о том, чтобы их деревня была ухоженной и красивой

У цэнтры Лучая размешчаны помнік землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Летась каля яго паклалі плітку, сёлета падчас суботніка помнік пафарбавалі.

Бываючы ў розных куточках Пастаўшчыны, бачу розныя па добраўпарадкаванасці вёскі. Але там, дзе жывуць улюбёныя ў малую радзіму людзі, і дамы акуратныя, і ўздоўж платоў растуць кветкі, а не крапіва. Навядзенне парадку на зямлі — наш абавязак. І як добра, што ёсць такія, хто не чакае, пакуль нехта зро­біць, а самі закасваюць рукавы і працуюць.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.