Чэмпіянат Беларусі па футболе. Завяршыўся першы круг першынства ў наймацнейшай групе «А»

Общество

У мінулыя выхадныя завяршыўся першы круг першынства ў нашай наймацнейшай групе «А». У перанесенай сустрэчы 2-га круга ў Сянно мясцовая каманда атрымала валявую перамогу (2:1) над талачынцамі. Пасля паловы турнірнай дыстанцыі ў эліце наперадзе дуэт лідараў — «Газавік» (Віцебск) і ФК «Міёры», якія набралі па 15 ачкоў. Услед за імі ідуць «Полацк-2019» (10) і «Гарадоцкія львы» (9). Пастаўчане маюць 6 ачкоў, але шанцы на медалі не страцілі. За імі — ФК «Сянно» (6) і «Ніва» (Талачын) з 1 ачком.

Чэмпіянат Беларусі па футболе. Завяршыўся першы круг першынства ў наймацнейшай групе «А»

У другой падгрупе «В» яўным прэтэндэнтам на павышэнне ў классе стаў аршанскі «Чырвоны барэц» (15 ачкоў), які абыграў усіх сваіх сапернікаў. За 2-е месца і права пазмагацца восенню ў стыкавых гульнях вядуць барацьбу Дзвіна» (Верхнядзвінск), якая мае 9 ачкоў, і ФК «Глыбокае» (8). Яны значна апераджаюць ФК «Лепель», ФК «Чашнікі» (у іх па 4 ачкі) і «Ураджай» (Віцебскі р-н), у якога на бал менш.

У трэцяй групе «С», як і ў нашай, двое лідараў — «Партызан» (Ушачы) і ФК «Докшыцы» (у іх па 13 ачкоў). За іміідуць «Дрывяціч» (Браслаў) з 10 ачкамі, ФК «Шаркаўшчына (9), ФК «Лёзна» (5), ФК «Шуміліна» (3), «Дзвіна» (Бешанковічы), якая мае 2 ачкі і гульню ў запасе з лёзненцамі. Сітуацыя ў турнірнай табліцы да восені ва ўсіх трох группах можа памяняцца.

Чэмпіянат Беларусі па футболе. Завяршыўся першы круг першынства ў наймацнейшай групе «А»

У перапынку перад другой паловай чэмпіянату 2-й лігі ў дывізіёне «Віцебскі», як і летась, стартаваў абласны этап розыгрышу Кубка рэгіёнаў Беларусі. За ганаровы трафей у Прыдзвінні сёлета вырашылі пазмагацца ўсяго 6 каманд. У выніку абодва леташнія фіналісты кубкавага турніру — ФК «Міёры» і ФСК «Паставы» — аўтаматычна трапілі ў паўфінал прэстыжных спаборніцтваў. Наш наступны сапернік вызначыўся ў матчы 1/4 фіналу ў абласным цэнтры. Ім стаў віцебскі «Газавік», які разграміў з лікам 5:1 аршанскі «Дарожнік». Другім паўфіналістам стала каманда Гарадка, якая была мацнейшай (4:1) у матчы з палачанамі. Яна, як і ў мінулым годзе, на гэтай стадыі згуляе з ФК «Міёры», толькі на гэты раз дома. Пастаўчане зноў адправяцца ў Віцебск, а паядынкі 1/2 фіналу адбудуцца 5 і 6 ліпеня.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.