Юрий Кругликов решил продолжить традицию его родных и служить Отечеству

Здравоохранение

З урачом 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Юрыем Круглікавым я сустрэлася ў першы дзень яго работы пасля чарговага водпуску. Размову пачала з «правакацыйнага» пытання:

— Пасля адпачынку не хацелася выходзіць на службу?

— Усяму свой час, — пачула ў адказ. — З жонкай пагасцілі ў яе бацькоў у Магілёве, у маіх у Полацку, пабывалі на Нарачы, у іншых месцах Беларусі і з новымі сіламі вярнуліся да працы.

Юрый і Аліна адначасова закончылі Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт. Яго спецыялізацыя — тэрапія, яе — акушэрства і гінекалогія. Аліна паступіла вучыцца па мэтавым накіраванні ад Горкаўскай ЦРБ і павінна была адпрацаваць там 5 гадоў. Юрый вучыўся на платным аддзяленні, таму тэрмін яго адпрацоўкі — 2 гады. Яе ён таксама пачаў у Горках.

— Але там мы адпрацавалі толькі год, паколькі я вырашыў звязаць сваю жыццё з пагранічнай службай, — расказваў малады спецыяліст. — Заключыў кантракт з 1-м ваенным шпіталем. Як жонку ваеннаслужачага пераразмеркавалі і Аліну. Зараз яна працуе ў цэнтральнай раённай бальніцы.

Юрий Кругликов решил продолжить традицию его родных и служить Отечеству

З таго часу, як Круглікавы прыехалі ў Паставы, не прайшло і года. Але нават за гэты перыяд Юрый паспеў зарэкамендаваць сябе з найлепшага боку. Вось як ахарактарызаваў яго памочнік начальніка шпіталя Ілья Аксенцьеў:

— Мы рады такому папаўненню. Юрый малады, адказны, ініцыятыўны. У яго ёсць перспектыва кар’ернага росту.

А сам урач у гутарцы са мной адзначыў, што воінская служба прывабіла невыпадкова. Яго прадзядуля прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, удзельнічаў у штурме Берліна, даслужыўся да палкоўніка, меў шмат баявых узнагарод. Дзядуля служыў у пагранічных войсках на Далёкім Усходзе, бацька быў дэсантнікам. Таму і сам вырашыў прадоўжыць традыцыю служыць Айчыне.

Новым месцам работы малады спецыяліст задаволены. Казаў, што ў калектыве шпіталя прынялі цёпла, у любы момант можа звярнуцца па параду, растлумачэнне або дапамогу да старэйшых калег, якія маюць большы вопыт работы. Перавага і ў тым, што тут меншая нагрузка, чым была ў бальніцы ў Горках. Акрамя прыёму і лячэння пацыентаў, даводзіцца выязджаць у камісарыяты краіны на адбор кандыдатур на пагранічную службу. А гэта вельмі адказная працэдура. Пагранічнікі павінны быць здаровыя, моцныя фізічна, устойлівыя маральна. Суправаджаў пацыентаў, якіх з пастаўскага шпіталя накіроўвалі на кансультацыі ў 432-і мінскі, і трэба было дакладна абгрунтаваць неабходнасць такіх кансультацый.

Практыка ў Юрыя яшчэ невялікая, а вось свае тэарэтычныя веды ён узбагачае займаючыся на платных інтэрнэт-курсах. Разумее, што з кожным годам медыцына крочыць наперад, і імкнецца пазнаваць у ёй новае і прагрэсіўнае.

Ведаючы, што Юрый Круглікаў мае званне «старшы лейтэнант медыцынскай службы», на развітанне пажадала яму дарасці як мінімум да падпалкоўніка. На што ён адказаў:

— За званнямі не ганюся. Галоўнае — удасканаліцца ў прафесіі, стаць высакакласным спецыялістам.

Што ж, пахвальны намер, і ёсць усе ўмовы для яго ажыццяўлення.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.