30 социальных работников ТЦСОН получили новые велосипеды и все — спецодежду

Общество

30 сацыяльных работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва атрымалі новыя веласіпеды, а ўсе — спецадзенне.

— Абнаўленне стала магчымым дзякуючы клопату раённай улады, — расказвала загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Іна Вырвіч. — Двухколавы транспарт вельмі неабходны ў паўсядзённых клопатах сацыяльных работнікаў. Асабліва ў сельскай мясцоваці, дзе не курсіруюць аўтобусы, а адлег­ласць паміж некаторымі вёскамі да дзясятка кіламетраў. Вела­сіпеды абсталяваны ёмістымі карзінамі. І цяпер сацыяльным работнікам не трэба будзе насіць сумкі з прадуктамі і іншымі неабходнымі падапечным таварамі ў руках.  Гэта аблегчыць працу, сэканоміць час і дазволіць павысіць якасць абслугоўвання.

30 социальных работников ТЦСОН получили новые велосипеды и все — спецодежду

На Пастаўшчыне больш за 1 000 непрацаздольных пажылых адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян знаходзяцца на абслугоўванні ў ТЦСАН. Да іх спяшаюцца 110 сацыяльных работнікаў. Складана нават уявіць, колькі разоў за дзень ім прыходзіцца прыбіраць, ха­дзіць па пакупкі і лекі, прыносіць ваду і дровы, гатаваць, слухаць аповеды пра мінулае, нараканні на дрэннае здароўе і адзіноту. І трэба знаходзіць словы, каб падбадзёрыць кожнага, дадаць яму аптымізму.

Каб сацыяльным работнікам было камфортна ў любое надвор’е, іх забяспечылі яркімі халатамі, цёплымі курткамі, гумовымі ўцепленымі ботамі, тапачкамі, умяшчальнымі сумкамі для пакупак, кейсамі здароўя.

Анна Анішкевіч
Фота даслала Іна Вырвіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.