Что делается в Поставском районе в рамках проекта «Поставы — здоровый город» для сохранения здоровья школьников?

Здравоохранение

На працягу 11 гадоў па распараджэнні раённага выканаўчага камітэта рэалізуецца праект «Паставы — здаровы горад». Ён мае некалькі напрамкаў. Адзін з іх — стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя.

Напэўна, ніякія іншыя ўстановы і арганізацыі не ўдзя­ляюць столькі ўвагі здароўезберажэнню, як школы і дзіцячыя сады. Асабліва вялікая ўвага надаецца яму ў школах, бо з пачаткам вучобы ў дзяцей узрастае нагрузка на пазваночнік і зрок. Каб захаваць постаць вучняў, у пачатковых і сярэдніх класах размяшчаюць плакаты «Сядзі правільна» і раздаюць школьнікам адпаведныя памяткі. Ва ўсіх агульнаадукацыйных установах горада ёсць парты Эрысмана, якія выпускае ААТ «Паставымэбля». Разам з імі, як таго патрабуе санітарная служба, павінны быць і вучнёўскія канторкі для пачаткоўцаў, каб на ўроку малыя, якія не могуць доўга сядзець, маглі падысці да іх і слухаць настаўніка стоячы.

Штогод установы адукацыі праводзяць частковую замену мэблі, якая выйшла са строю, або набываюць рэмкамплекты для яе рамонту. Усе яны забяспечаны спецыяльнымі сталамі і крэсламі для камп’ютарных класаў.

Что делается в Поставском районе в рамках проекта «Поставы — здоровый город» для сохранения здоровья школьников?
Фото Иосифа Цапелика

Для захавання зроку дзяцей вельмі важна правільнае і дастатковае асвятленне ў класе. Работнікі райЦГЭ рэгулярна праводзяць замеры асветленасці вучэбных і іншых памяшканняў і выдаюць рэкамендацыі па яе паляпшэнні. Кіруючыся імі, у апошнія гады ўстановы адукацыі ўзялі курс на замену старых свяцільняў на сучасныя энергазберагальныя. Напрыклад, у СШ №3 летась і сёлета свяцільні заменены ў 28 кабінетах, у гімназіі — у 8 кабінетах, сталовай і рэкрэацыях. Акрамя таго, кіраўніцтва 3-й школы распарадзілася абрэзаць галіны дрэў побач з вокнамі будынка, якія зніжалі асветленасць у класах. Спілавалі дрэвы пад вокнамі ў СШ №1. Для зняцця нагрузкі з вачэй вучняў ва ўсіх класах ёсць афтальматрэнажоры. Яны актыўна выкарыстоўваюцца ў пачатковай школе падчас фізкультмінутак.

Яшчэ адзін важны аспект здароўезберажэння — правільнае харчаванне дзяцей. Для яго арганізацыі вельмі шмат зроблена адміністрацыямі школ, кіраўніцтвам раёна і аддзела па адукацыі райвыканкама. З бюджэту выдзелены вялікія сродкі на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы харчаблокаў. Сёння ўсе школы маюць параканвектаматы, якія дазваляюць гатаваць стравы з мінімальнай колькасцю тлучшу, пасудамыйныя і працірачна-рэзальныя машыны, неабходнае хала­дзільнае абсталяванне. Штогод набываецца каля 20-30 адзінак тэхналагічнага абсталявання, у яго ліку шафы для захоўвання хлеба, стэлажы, раздзелачныя сталы з нержавейкі, шалі і інш. Змянілася і меню школьных сталовых. Яно стала больш разнастайным, збалансаваным, у яго ўключаны стравы, якія падабаюцца дзецям. Дзякуючы гэтаму павялічылася коль­касць вучняў, якія харчуюцца ў школе, зменшылася коль­касць харчовых адходаў.

У 2023—2024 гадах сярод школ і дзіцячых садоў раёна праводзіўся конкурс на найлепшую арганізацыю харчавання. Пераможцы атрымалі ў падарунак тэхналагічнае абсталяванне на харчаблокі. Налета арганізатары збіраюцца паўтарыць конкурс.

Немалаважнае значэнне для захавання здароўя мае і фізічная актыўнасць. Для гэтага ва ўсіх школах горада і раёна ёсць спартыўныя пляцоўкі, залы і стадыёны, рэгулярна праводзіцца рамонт спартыўных аб’ектаў. Ладзяцца дынамічныя перапынкі і спартыўныя спаборніцтвы ў 6-ы школьны дзень. Некаторыя навучальныя ўстановы практыкуюць зарадку перад пачаткам урокаў. Пасадзейнічае зберажэнню здароўя дзяцей і забарона на карыстанне мабільным тэлефонам на працягу ўсяго знаходжання ў школе, якая ўводзіцца ў Беларусі з 1 верасня.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.