В костел Святого Антония Падуанского прибыло 11 копий наиболее почитаемых икон Богоматери

Важное Духовность

У пастаўскі касцёл Святога Антонія Падуанскага прыбыло 11 копій найбольш шанаваных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў. У нашай святыні яны будуць знаходзіцца на працягу двух тыдняў.

Першапачаткова было напісана 8 копій абразоў з санктуарыяў у Будславе, Браславе, Брэсце, Бялынічах, Гродне, Гудагаі, Лагішыне і Тракелях. Усе яны каранаваныя папскімі каронамі, што азначае прызнанне іх духоўнага значэння на нашай зямлі і за яе межамі. Іх стварыла мастачка Ядвіга Сянько з Маладзечна. Абразы маюць круглую форму дыяметрам каля паўметра, аднолькава стылістычна аформленыя.

В костел Святого Антония Падуанского прибыло 11 копий наиболее почитаемых икон Богоматери

Ініцыятарам і арганізатарам перэгрынацыі копій цуда­дзейных абразоў Багародзіцы з’яўляецца былы пробашч касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску ксёндз-канонік Ула­дзіслаў Завальнюк.

В костел Святого Антония Падуанского прибыло 11 копий наиболее почитаемых икон Богоматери

В костел Святого Антония Падуанского прибыло 11 копий наиболее почитаемых икон Богоматери

Першая пілігрымка адбылася ў чэрвені 2021 года. Тады 8 копій на аўтамашынах за тыдзень праехалі ўздоўж межаў Беларусі адлегласць у 3 125 кіламетраў.

Вернікі маліліся аб спакоі ў нашай краіне і ва ўсім свеце, аб еднасці хрысціян, спыненні пандэміі, за сем’і, а таксама каб хутчэй быў адноўлены Нацыянальны санктуарый у Будславе.

В костел Святого Антония Падуанского прибыло 11 копий наиболее почитаемых икон Богоматери

Пасля гэтага пачалася перэгрынацыя па святынях і культурных установах Беларусі. Былі дапісаныя і далучаныя копіі абразоў Маці Божай Гомельскай («Успамога тых, хто ў патрэбе»), Маці Божай Юравіцкай («Маці Міру і Згоды»), Маці Божай Жыровіцкай («Маці Еднасці»), Маці Божай Барунскай («Суцяшальніца Засмучаных»), Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганна Зачатай («Апякунка Мінска»). Менавіта праз малітву ля іх і заступніцтва Дзевы Марыі адбываліся розныя цуды (нараджэнне доўгачаканага дзіцяці, аздараўленне хворых, уладкаванне на працу, умацаванне сям’і і веры, вырашэнне розных іншых складаных сітуацый).

В костел Святого Антония Падуанского прибыло 11 копий наиболее почитаемых икон Богоматери

Цудадзейныя абразы пабывалі і за межамі нашай краіны — у Вострай Браме (Літва), Чанстахове (Польшча), а таксама ў Ватыкане, дзе іх благаславіў Папа Францішак. Пастаўскі касцёл стаў 116-й святыняй, якая прымае копіі абразоў. Гэта благаслаўлёны час для жыхароў Пастаўшчыны: Маці Божая з вядомых санктуарыяў Беларусі сама прыйшла да нас!

В костел Святого Антония Падуанского прибыло 11 копий наиболее почитаемых икон Богоматери

Няхай кожны знойдзе хвілінку, каб зайсці ў храм, памаліцца, ушанаваць Дзеву Марыю, якая на беларускай зямлі ў розныя перыяды гісторыі аб’яўлялася нашым продкам, даверыць Ёй не толькі свае праблемы, але і радасці, праз Яе заступніцтва данесці просьбы і падзякі да Яе Сына і да Бога. А можа, хтосьці проста цікавіцца гісторыяй? Тады можна бліжэй пазнаёміцца з кожным з цуда­дзейных абразоў. Касцёл адкрыты што­дзень з 7 гадзін раніцы да 7 гадзін вечара.

У пятніцу, 5 верасня, пасля святой Імшы на 18.00 пачнецца малітоўнае чуванне. Яно будзе доўжыцца суткі – да 18 гадзін суботы. Удзел у ім могуць прыняць усе, хто пажадае. Вечарам 6 верасня копіі абразоў пакінуць Паставы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.