Сегодня наши соседи — Глубокский район — встречает «Дожинки»

Важное Сельское хозяйство

Сёння ў глыбачан – «Дажынкі»

Да галоўнага свята хлебаробаў Глыбокае яшчэ больш папрыгажэла. Яно мелася адбыцца абласнога маштабу, таму аблвыканкам выдзеліў немалыя сродкі на падрыхтоўку горада. Дзякуючы гэтаму праведзены работы па паляпшэнні дарожнага і вулічнага пакрыцця, капітальным і бягучым рамонце жыллёвага фонду, мадэрнізацыі цэлага комплексу вытворчых будынкаў і сацыяльных аб’ектаў, добраўпарадкаванні тэрыторый, узведзены новыя аб’екты.

Паколькі хлебаробскае свята супала з Днём народнага адзінства, то яно пачнецца ў 10.30 са святочнай праграмы «Плошча 17 Верасня». А адкрыццё «Дажынак» і ўшаноўванне найлепшых хлебаробаў Глыбоччыны на цэнтральнай плошчы райцэнтра запланавана на 13.30. Да гэтага адбудзецца ўрачыстае адкрыццё раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра і канцэртнай пляцоўкі.

Святочная праграма вельмі насычаная: розныя выставы і тэматычныя пляцоўкі, спаборніцтвы па многіх відах спорту, конкурс-дэгустацыя «Дранік-фэст» і іншае. Не расчаруе і культурная прастора. Для герояў свята і гасцей горада будзе спяваць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, выступяць ансамбль упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама «Северо-запад», ансамбль песні і музыкі «Александрына» з Талачына. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа спектакль «Паўлінка».

Фаіна Касаткіна
Фота Белта



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.