Аграрии Поставского района — сильнее природных испытаний

Сельское хозяйство

Есць двухтысячнікі!

Сёлета на сельгаспрадпрыемствах раёна з’явілася нямала тых, хто намалаціў або перавёз 1 000 і больш тон збожжа. Іх рады пастаянна папаўняюцца. А камбайнеры Гена­дзій Анкудовіч і Віктар Рогаў з ААТ «Навасёлкі-Лучай» намалацілі ўжо больш чым па 2 000 тон. Для іх такі паказчык не рэкордны, бо былі гады, калі гэтыя камбайнеры на свой рахунак запісвалі і па 3 000 тон. У чарговы раз яны пацвердзілі сваё бясспрэчнае лідарства.

Аграрии Поставского района — сильнее природных испытаний

А вось вадзіцеляў-двухтысячнікаў на Пастаўшчыне раней не было. Сёлета ўпершыню ім стаў Генадзій Літвіновіч з Навасёлак. У сярэдзіне жніўня гэтых хлебаробаў ушаноўвалі як першых тысячнікаў, а ў чацвер са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіліем Катовічам завіталі да іх у другі раз. Павіншавалі і тых, хто стаў тысячнікам.

Алег Чумакоў і Ігар Масінкевіч убіралі збажыну каля Салаўіхі. Мы заязджалі на поле, а два энерганасыначаныя трактары пакідалі яго.

Аграрии Поставского района — сильнее природных испытаний

— Учора так забуксавалі, што адзін трактар выцягнуць не змог, раніцай выклікалі другі, — расказвалі камбайнеры. — Вось такое цяжкае жніво.

Алег Чумакоў у чэрвені атрымаў першую пенсію. Але пакуль дазваляе здароўе, звальняцца з гаспадаркі не збіраецца. Збажыну ўбірае дзявяты сезон.

Аграрии Поставского района — сильнее природных испытаний

— Камбайн падвёў і летась, і сёлета, — расказваў. — Забарахліў матор. Тыдзень прастаяў на рамонце. Але тысячу зноў узяў!

Ігар Масінкевіч на камбайне працуе толькі другі год. Летась да тысячы не хапіла 150 тон.

Аграрии Поставского района — сильнее природных испытаний

— Я з дзяцінства марыў стаць механізатарам, — апавядаў. — Дзявяты год у ААТ «Навасёлкі-Лучай». Другое жніво на камбайне. Усім задаволены.

Год таму ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» пераехаў з Глыбоцкага раёна Алег Францукевіч.

Аграрии Поставского района — сильнее природных испытаний

— У сям’і выхоўваецца трое дзетак, — расказваў. — Дзеля іх і памянялі месца жыхарства. У Навасёлках ёсць дзіцячы садок, школа, нам выдзелілі жыллё. На камбайн сеў упершыню. Лічу, што атрымалася!

Кожная сустрэча з перадавікамі дорыць пазітыўныя эмоцыі. А яшчэ падкупляе сціпласць аграрыяў, якія штодня здзяйсняюць сапраўды працоўныя подзвігі, але не ганарацца імі, а кажуць, што проста добрасумленна выконваюць сваю справу.

І вопытныя, і маладыя

Шмат тысячнікаў у ААТ «Хацілы-­агра». На гэтым тыдні іх колькасць павялічылася. Сярод складальнікаў поспеху — высокі прафесіяналізм механізатараў, адказнасць, дысцыпліна і вялікае жаданне якасна і своечасова ўбраць хлеб. З Васіліем Катовічам зноў адправіліся ў гэту гаспадарку. 9 камбайнаў працавалі па левы бок дарогі на Кураполле. Тут жа некалькі трактароў з прычэпамі чакалі загрузкі. Пшаніца, як кажуць, стаіць сцяной: чыстая, высокая, густая. Важкі і колас.

— Больш за 70 цэнтнераў, напэўна, — мяркуе Васілій Катовіч. — Люба паглядзець, як плывуць камбайны, пакідаючы пасля сябе нізка зрэзанае ржышча і тоўстыя валкі саломы.

Аграрии Поставского района — сильнее природных испытаний

У поле прыехала машына з абедамі. Каля яе сабраліся камбайнеры і механізатары. Не ўсе адразу: каб не стаяць у чарзе, некаторыя прадаўжалі працаваць і падыходзілі пазней — на змену тым, што паабедалі. Тут жа і дырэктар сельгаспрадпрыемства Вячаслаў Крыштафовіч. Усе занепакоена паглядалі на неба — з-за лесу напаўзала хмара.

— Як жа сёлета дажджы прымушаюць нервавацца, выпрабоўваючы нас на трываласць! — не хавалі эмоцый камбайнеры. — Сонечныя дні сапраўды на вагу золата. Крыўдна, што з-за макраты на некаторых палях, дзе тэхніка не пайшла, давялося пакінуць палосы збажыны. Спа­дзяёмся, што падсохне — і вернемся па ўраджай. Але ж палівае практычна кожны дзень.

Спорны дождж прысыпаў і на гэты раз. Праўда, зачапіў поле часткова. Літаральна за некалькі метраў ад месца абеду збажына засталася сухой. Хлебаробы сумяшчалі абед і віншаванні з намалочанай або перавезенай тысячай тон. Дыпломы і грашовыя прэміі ад дырэктара гаспадаркі і райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі камбайнеры са стажам Мікалай Пабядзінскі, Уладзімір Банькоўскі, а таксама малады камбайнер Арцём Чашун.

У атрад тысячнікаў на перавозцы збожжа запісаліся маладыя механізатары Андрэй Жукаў, Уладзімір Ярашэвіч, Андрэй Малец. Раней за іх тысячу тон збожжа перавёз Ян Янін. Але пэўны час пасля гэтага хварэў, таму ўзнагароду яму ўручылі цяпер. Хуценька сфатаграфавала герояў жніва, і тыя заспяшаліся ў кабіны. Завурчэлі маторы, зноў закіпела работа.

І ў ААТ «Навасёлкі-Лучай», і ў ААТ «Хацілы-агра», ды і ў іншых гаспадарках раёна, капрызы надвор’я аграрыі вытрымліва­юць годна, дэманструючы высокі прафесіяналізм і даказваючы, што ніякія прыродныя выпрабаванні не здольныя зламаць іх моцны характар.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.