В районном Доме культуры по улице Станкевича состоялся районный праздник «Дожинки-2025»

Главное Сельское хозяйство

У пятніцу ў раённым Доме культуры прайшло мерапрыемства, на якім па добрай традыцыі падвялі вынікі сельскагаспадарчага года, падзякавалі работнікам галіны і перапрацоўчай прамысловасці за добрасумленную працу і ўручылі заслужаныя ўзнагароды.

Галоўныя героі свята

Дзе яшчэ можна ўбачыць адразу столькі працавітых людзей, як не на мерапрыемстве з нагоды ўшанавання тых, хто з любоўю і адданасцю працуе на палях, фермах, зернесушыльных комплексах, прадпрыемствах перапрацоўчай прамысловасці! Галоўнымі гасцямі свята па традыцыі былі ветэраны галіны, якія шмат гадоў аддалі сельскай гаспадарцы і стварылі тую аснову, на якой сёння іх маладыя пераемнікі дасягаюць рэкордных вынікаў.

Гонар і пашану заслужылі тыя, хто стварае харчовую бяспеку краіны, у неймаверна складаных умовах дабываў сёлета хлеб. Прыемна было бачыць камбайнераў, вадзіцеляў у строгіх касцюмах, пры гальштуках. Пра боль­шасць з іх я пісала падчас пасяўной, корманарыхтоўкі, жніва. Вялікімі дэлегацыямі прыбылі на ўрачыстасць калектывы ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Камайскі-агра». У складзе дэлегацыі ААТ «Хацілы-агра» было нямала сямейных пар, якія працуюць у гаспадарцы. Настрой у хлебаробаў быў па-сапраўднаму святочным. Яны шчыра радаваліся сустрэчы адно з адным, з задавальненнем абменьваліся навінамі, разглядалі выставы дажыначных снапоў і караваяў, дэгуставалі прадукцыю Пастаўскага малочнага завода, фатаграфаваліся.

В районном Доме культуры по улице Станкевича состоялся районный праздник «Дожинки-2025»

В районном Доме культуры по улице Станкевича состоялся районный праздник «Дожинки-2025»

Мацнейшыя за капрызы надвор’я

На сцэне свята пачалося з тэатралізаванага пралога, падчас якога кіраўніку раёна Сяргею Чэпіку ўручылі прыгожы духмяны каравай. А затым прысутным паказалі фільм пра сёлетняе жніво. Яно з-за пераўвільгатнення глебы выдалася надзвычай цяжкім. Кадры на экране вярталі мяне на тыя палі, дзе вялася сапраўдная бітва за ўраджай. Механізатары гаспадарак, дзе ўборка ішла лягчэй, напэўна, не маглі ўявіць, што ў ААТ «Кураполле-агра», «Камайскі-агра», «Хацілы-агра» так цяжка здабываўся хлеб. Ад кіраўнікоў, спецыялістаў, механізатараў, вадзіцеляў патрабаваліся важкія мужчынскія рашэнні, прафесійны падыход і ўзаемавыручка. І хлебаробы аказаліся мацнейшымі за капрызы надвор’я.

У прывітальным слове Сяргей Чэпік адзначыў, што на Пастаўшчыне працуюць моцныя духам людзі, якія ў напружаны сезон сельскагаспадарчых работ не ведаюць ні выхадных, ні свят, уносяць важкі ўклад у эканамічнае развіццё рэгіёна. Работнікі гаспадарак і перапрацоўчых прадпрыемстваў застаюцца прыкладам стойкасці, вернасці і адданасці сваёй справе. Яны — наш гонар.

На жніве-2025 было задзейнічана 60 экіпажаў. Тысячны рубеж пераадолелі 26.

8 з іх з ААТ «Навасёлкі-Лучай», 7 — з ААТ «Хацілы-агра», 3 — з СП «Дунілавічы-агра», 2 — з ААТ «Камайскі-агра». Больш чым па 1 000 тон збожжа перавезлі 28 вадзіцеляў: 9 навасёлкаўскіх, 8 хацілаўскіх, 4 камайскія, па 1-2 з іншых гаспадарак.

Валавы намалот збожжа па раёне сёлета склаў 56,3 тысячы тон, рапсу — 7,8 тысячы тон.

Флагманамі па вытворчасці збожжа не толькі ў нашым раёне, але і на Віцебшчыне застаюцца ААТ «Хацілы-агра» (больш за 11 тыс. тон, ураджанасць — больш за 60 ц/га), «Навасёлкі-Лучай» (больш за 16 тыс. тон, звыш 46 ц/га).

Сяргей Чэпік падзякаваў таксама тым, хто прыходзіць на дапамогу вёсцы: калектывам лясгаса, ДЭУ-33, ДРБУ-132, УП ЖКГ, дзяржаўнага каледжа, дунілавіцкага сацыяльнага пансіяната «Троіцкі», іншых прадпрыемстваў і арганізацый.

В районном Доме культуры по улице Станкевича состоялся районный праздник «Дожинки-2025»

В районном Доме культуры по улице Станкевича состоялся районный праздник «Дожинки-2025»

Плячо ў плячо з маладымі

На ўрачыстасці былі адзначаны кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў на жніве, нарыхтоўцы кармоў, уздыме зябліва. Па некалькі пераходных вымпелаў атрымалі дырэктары ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Сцяг Перамогі-агра» Юрый Шымчык і Максім Чагарын. А камбайнеры, вадзіцелі гэтых гаспадарак, а таксама ААТ «Хацілы-агра», малочнага завода атрымалі дыпломы за 1-я, 2-я і 3-я месцы на розных відах работ.

Сярод узнагароджаных шмат маладых. І гэта радуе: расце годная змена механізатарам са стажам. Слоў пахвалы заслугоўваюць ветэраны. Сярод іх камбайнеры Мікалай Махонь з ААТ «Камайскі-агра», Мікалай Пабядзінскі з ААТ «Хацілы-агра», Алег Чумакоў з ААТ «Навасёлкі-Лучай», якія, маючы права на заслужаны адпачынак, працягваюць працаваць і паказваюць прыклад адданасці зямлі. Асаблівую падзяку кіраўнік раёна выказаў камбайнеру ААТ «Камайскі-агра» Івану Трацяку.

— Іван Уладзіслававіч на камбайне, «абутым» у гусеніцы, сёлета ўбіраў збажыну не толькі ў «Камайскім», але і ў ААТ «Кураполле-агра», «Хацілы-агра», — гаварыў Сяргей Чэпік. — Заязджаў на тыя ўчасткі, на якія не заходзіла іншая тэхніка. Апошнія гектары зжаў 3 кастрычніка. Я доўга думаў, як яму аддзячыць. І таксама падарыў камбайн, толькі кухонны.

В районном Доме культуры по улице Станкевича состоялся районный праздник «Дожинки-2025»

В районном Доме культуры по улице Станкевича состоялся районный праздник «Дожинки-2025»

Стараюцца і жывёлаводы

За 10 месяцаў бягучага года на фермах раёна атрымана больш за 58 тысяч тон малака, што складае 105,1% да ўзроўню мінулага года.

Сярэдні надой ад каровы — 4 607 кілаграмаў малака, або 102,1%. Вырашчана 4,6 тысячы тон мяса. Усяго за 10 месяцаў рэалізавана сельскагаспадарчай прадукцыі на суму 125,9 мільёна рублёў, што склала 101,3% да ўзроўню мінулага года. Найбольшы ўклад у вытворчасць сельгаспрадукцыі сёлета ўнеслі работнікі ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Хацілы-­агра», «Камайскі-агра», СП «Дунілавічы-агра».

Паказчыкі, якіх цяпер дасяга­юць найлепшыя працаўнікі, яшчэ гадоў дзесяць таму здаваліся недасягальнымі. А сёння людзі, атрымліваючы заслужаныя ўзнагароды, лічаць, што дасягнутае — не мяжа, і імкнуцца да новых вышынь. І яны, безумоўна, будуць пакарацца іх працавітым рукам і новым тэхналогіям.

Вядзецца будаўніцтва і рэканструкцыя дзвюх малочнатаварных ферм у ААТ «Хацілы-агра» і «Янавіца-агра». Агульная праектная магутнасць 1 765 галоў дойнага статка. Кошт аб’ектаў — 51,5 мільёна рублёў.

У 2025 годзе машынна-трактарны парк раёна папоўніўся 35 адзінкамі тэхнікі, у тым ліку 6 зернеўборачнымі і 4 корманарыхтоўчымі камбайнамі, 3 трактарамі.

В районном Доме культуры по улице Станкевича состоялся районный праздник «Дожинки-2025»

В районном Доме культуры по улице Станкевича состоялся районный праздник «Дожинки-2025»

Развіваецца прамысловасць

Па-ранейшаму сапраўдным брэндам Пастаўшчыны, які ведаюць далёка за яе межамі, з’яўляецца прадукцыя гандлё­вай маркі «Паставы-гарадок». І сёлета Пастаўскі малочны завод пацвердзіў свой статус лідара па вытворчасці прамысловай прадукцыі і прафесіяналізм калектыву. У рамках рэалізацыі праграмы «Адзін раён — адзін праект» пачаты выпуск тварагу ў тубах, завяршаюцца пусканаладачныя работы на лініі па разліве малака ў пластыкавыя бутэлькі.

Утрымлівае лідарскія пазіцыі ў рэспубліцы рыбгас «Навінкі». Гэта адзінае прадпрыемства ў Віцебскай вобласці, дзе рыбу вырошчваюць у прамысловых маштабах і на долю якога прыпадае 70% ад агульнага ўлову на Віцебшчыне.

Набірае абароты развіцця Пастаўскі льнозавод.

Сёлета на льнозаводзе нарыхтавалі 6,5 тысячы тон трасты пры сярэдняй ураджайнасці 37 цэнтнераў з гектара, што на 3,5 цэнтнера вышэй, чым летась.

Запушчана новая лінія па выпуску катанізаванага валакна.

Не шкадавалі слоў падзякі

Немагчыма пералічыць усіх сумленных працаўнікоў, якія ў той дзень падняліся на сцэну па ­ўзнагароды. Іх уручалі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, яго першы намеснік Генадзій Лютынскі, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Катовіч, старшыня цэхкама Пастаўскага ўчастка электрасувязі РУП «Белтэлекам» Андрэй Маргуноў, другі сакратар райкама БРСМ Анастасія Зайкоўская. Ганаровыя граматы, Падзякі, дыпломы, падарункі атрымалі механізатары, жывёлаводы, дыспетчары, якія з дня ў дзень сумленна выконваюць даручаную ім справу. Не ўсім удалося дабіцца высокіх намалотаў, надояў, прываг, але што­дзённая праца кожнага патрэбна ў сельскай гаспадарцы. Гэтыя людзі дастаўляюць кармы на фермы, летам абслугоўваюць перасоўныя дойкі, даглядаюць жывёлу.

В районном Доме культуры по улице Станкевича состоялся районный праздник «Дожинки-2025»

В районном Доме культуры по улице Станкевича состоялся районный праздник «Дожинки-2025»

Мэта – працаваць на вынік

У дзень свята гутарыла з многімі яго героямі. Хлебаробы радаваліся дасягнутаму і гаварылі, што настроены на новыя дасягненні. Тым больш што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Віцебску паставіў канкрэтную задачу: на кожным рабочым месцы павінны быць жалезная дысцыпліна, персанальная адказнасць, парадак. Упэўненая, пастаўчане дакажуць, што яны ўмеюць працаваць і дабівацца высокіх вынікаў.

Беларусы з пакалення ў пакаленне вызначаліся асаблівай працавітасцю, а ў вольны час — уменнем адпачываць з размахам. Гэту добрую традыцыю нязменна працягваюць на Пастаўшчыне. Каб мерапрыемства стала па-сапраўднаму святочным, пастараліся ўдзельнікі творчых калектываў раённага Дома культуры.

Адгучалі апошнія акорды свята, аграрыі раз’ехаліся па сваіх гаспадарках. І зноў пачаліся рабочыя будні. Няхай яны будуць плённымі!

Больше фото в группах в ОК и ВК

Анна Анішкевіч
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.