Алексей Мастяница и Кирилл Камлягин пришли на работу в ОАО «Знамя Победы-агро»

Сельское хозяйство

Аляксей Масцяніца і Кірыл Камлягін сёлета атрымалі дыпломы аб заканчэнні Пастаўскага дзяржаўнага каледжа і прыйшлі на работу ў ААТ «Сцяг Перамогі-агра».

— Ніякіх праблем з адаптацыяй на першым рабочым месцы не было, — расказвалі хлопцы. — Мы, лічы, выраслі ў мясцовай майстэрні. З дзяцінства бывалі тут часта, бо на тэхніцы працуюць бацькі, працавалі дзяды. Прафесія механізатара здаўна запатрабаваная. А ў апошні час роля трактарыста-машыніста ў сельскай гаспадарцы стала яшчэ больш значнай, тэхніка — шматфункцыянальнай. З выбарам будучай прафесіі не вагаліся — паступілі ў каледж. У ААТ «Сцяг Перамогі-агра» праходзілі вытворчую практыку, прыйшлі сюды і па размеркаванні.

Алексей Мастяница и Кирилл Камлягин пришли на работу в ОАО "Знамя Победы-агро"

Кірыл нават не выкарыстаў для адпачынку той час, які належаў пасля заканчэння вучобы. За руль трактара сеў у сярэдзіне ліпеня. Аляксей распачаў работу 1 жніўня. Работы даводзілася выконваць розныя: падвозілі ваду на перасоўныя дойкі, падключалі іх.

У панядзелак Кірыл звозіў рулоны сенажу ў стрэйч-плёнцы з поля да месца сціртавання. Аляксей рыхтаваў загрузчык насення. Як толькі на сельгаспрадпрыемстве распачнуць сяўбу азімых збожжавых, ён будзе дастаўляць насенне да сеялак.

Прыклад адказных адносін да выканання сваіх абавязкаў навічкам паказваюць як вопытныя механізатары, так і маладыя. Напрыклад, Арцём Маісееў (таксама выпускнік пастаўскага каледжа) пачынаў з простых работ. Сёлета сеў на новы камбайн — і справа заладзілася. На энерганасычаным трактары старанна працуе Мікіта Дашчынскі. Ён вярнуўся ў гаспадарку, адслужыўшы ў арміі. Цяпер тут на вытворчай практыцы знаходзяцца навучэнцы каледжа. І яны ўжо прыглядаюцца да работы Кірыла Камлягіна і Аляксея Масцяніцы.

За адказнасць хваліў Кірыла і Аляксея і дырэктар сельгаспрадпрыемства Максім Чагарын.

Восенню хлопцаў прызавуць на тэрміновую службу. Але, упэўненая, што яна для загартаваных працай юнакоў не будзе складанай.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.