К обязанностям — с душой, к подопечным — с лаской работает оператора по уходу за телятами Гражина Пажис

Сельское хозяйство

Да абавязкаў – з душой, да падапечных – з ласкай — такі прынцып работы ў аператара па доглядзе цялят на дарошчванні ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Гражыны Пажыс.

На ферме ў Шырках першымі сваім рыканнем мяне прывіталі малыя цяляты.

— Вы так рана прыехалі, што я яшчэ не паспела ўсіх напаіць, — тлумачыла аператар. — У групе амаль 90 рознаўзроставых гадаванцаў. Старэйшыя больш цярплівыя, а нованароджаныя, якіх толькі прывезлі з поля, дзе круглыя суткі пасвяцца каровы, сумуюць па сваіх «мамках», малодзіва хочуць і ўвагі патрабуюць. З першых дзён яны павінны атрымліваць належны догляд, тады і вырастуць здаровымі, парадуюць высокай прадукцыйнасцю.

К обязанностям — с душой, к подопечным — с лаской работает оператора по уходу за телятами Гражина Пажис

Гражына накладвае ў кармушкі сена, лашчыць малых. А яны цягнуцца пыскамі да рук, ліжуць іх. Рабочы дзень аператара звычайна пачынаецца з агляду падапечных. Здараецца, што каторы з іх сумны, не хоча ўставаць. Тады жанчына б’е трывогу — кліча вет­урача. Атрымаўшы назначэнне, строга выконвае яго рэкамендацыі. Часам сама робіць настой з траў і поіць ім малых.

«Спальныя» месцы рэгулярна чысціць, падсцілае свежую салому. На ферме шмат ручной працы. Малодзіва, пастэрызаванае малако даводзіцца разносіць вёдрамі, раздаваць камбікорм. Якасныя кармы і збалансаваны рацыён не залежаць ад аператара. А вось старання жанчына не шкадуе. У памяшканні, дзе ўтрымліваюцца яе гадаванцы, — чысціня і парадак.

Доўгі час Гражына Пажыс працавала аператарам машыннага даення, дабівалася высокіх надояў. Работа ёй падабалася, але пахіснулася здароўе. Таму перайшла даглядаць цялятак. Хаця і тут клопатаў не менш: малыя цяляты як малыя дзеці! А дзяцей Гражына вельмі любіць. У жанчыны іх чацвёра. Старэйшы сын Кірыл служыць у Лідскім пагранатрадзе. Ягор жыве з бацькамі і працуе ў ААТ «Сцяг Перамогі-агра». 10-гадовая Насця — вучаніца СШ №2 імя Н. М. Асяненкі, Руслан — дашкольнік.

Пра сябе і абавязкі на ферме Гражына расказвала няшмат. А я, назіраючы за тым, з якой цеплынёй яна ўвіхаецца ля сваіх падапечных, магу ўпэўнена сказаць, што ў сваю работу жанчына ўкладвае душу.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.