Денис Авизич награжден Почетной грамотой Главного управления по образованию облисполкома

Образование

20 верасня Пастаўскі дзяржаўны каледж удзельнічаў у абласной выставе-продажы прадукцыі ўстаноў адукацыі «Восеньскі карагод». У яе рамках адбылося ўшаноўванне найлепшых работнікаў вучэбных гаспадарак — ім уручылі Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Адзін з тых, хто яе атрымаў, — майстар вытворчага навучання нашага каледжа Дзяніс Авізіч.

На кірмаш у Віцебск сваю прадукцыю — разнастайную садавіну і агародніну, расаду, саджанцы, вырабы з тканіны, дрэва, металу і іншае — прывезлі каля 25 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і школ з 12 раёнаў вобласці. Пастаўчане ўзялі на продаж вырашчанае на палях і ў садзе ўласнай вучэбнай гаспадаркі: зерне, бульбу, моркву, буракі, капусту, яблыкі, а таксама булачкі, бургеры, хот-догі, міні-піцы, якія спяклі напярэдадні ноччу ў вытворчай лабараторыі каледжа. Разам з гэтым рэалізоўвалі сала і каўбасу ААТ «Навасёлкі-Лучай» і рыбу рыбгаса «Навінкі». Побач з гандлёвы­мі палаткамі разгарнулі палявую кухню: гатавалі і прадавалі духмяны плоў. Нягледзячы на немалую канкурэнцыю, разышлося ўсё, часам каля нашых палатак нават стаялі чэргі.

Денис Авизич награжден Почетной грамотой Главного управления по образованию облисполкома

Пакуль адны ўдзельнікі выставы-продажу гандлявалі і частавалі віцябчан, іншыя прымалі заслужаныя ўзнагароды і словы падзякі за працу. У тым, што іх варты Дзяніс Авізіч, у кіраўніцтва пастаўскага каледжа не было ніякіх сумненняў.

Дзяніс Аляксандравіч падрыхтаваў да жніва наш не зусім новы зернеўборачны камбайн і ў максімальна сціслыя тэрміны на мяжы магчымасцей убраў з палёў вучгаса збожжавыя, якія сёлета займалі плошчу ў 72 гектары, — расказваў дырэктар каледжа Сяргей Шамовіч. — Працаваў не зважаючы на час — у выхадныя дні, дацямна, выкарыстоўваў кожную пагодлівую хвіліну, каб выратаваць ураджай ад дажджоў. А затым падрыхтаваў бульбакапалку і за два дні разам з навучэнцамі ўбраў 0,6 гектара другога хлеба.

Акрамя таго, што малады майстар вытворчага навучання – адказны і шчыры працаўнік, ён яшчэ і цудоўны спецыяліст, добры педагог.

Глыбока ведае тэарэтычныя асновы па спецыяльнасці «Эксплуатацыя і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі», валодае неабходнымі практычнымі навыкамі і ўмела перадае ўсё гэта навучэнцам. Умее знайсці індывідуальны падыход да кожнага падлетка, раскрыць яго здольнасці, прывіць любоў да абранай прафесіі. Навучэнцы Дзяніса Авізіча — пастаянныя ўдзельнікі абласных і рэспубліканскіх прафесійных конкурсаў, выстаў тэхнічнай і інавацыйнай творчасці. Таксама ён ахвотна дзеліцца прафесійным майстэрствам з калегамі на мясцовым і абласным узроўнях, з’яўляецца экспертам конкурсаў па кампетэнцыі «Эксплуатацыя сельскагаспадарчых машын».

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.