В минувшую субботу в СШ №1 г. Поставы прошла ярмарка целевой подготовки

Образование

У мінулую суботу СШ 1 Пастаў прымала навучэнцаў 11-х класаў усіх школ раёна, іх бацькоў і педагогаў, кіраўнікоў і прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Пастаўшчыны. Яны сабраліся на кірмаш мэтавай падрыхтоўкі.

Сёлетні кірмаш праводзіўся ўжо ў трэці раз. І, на думку начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Паўла Травы, яго можна лічыць традыцыйным. У тым ліку таму, што кожны год ён збірае ўсіх зацікаўленых. Да слова, у якасці гасцей на мерапрыемства былі запрошаны таксама начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы раённага выканаўчага камітэта Алена Рудніцкая і першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Эдуард Януковіч.

В минувшую субботу в СШ №1 г. Поставы прошла ярмарка целевой подготовки

— У апошні час у Беларусі шырока выкарыстоўваецца траекторыя паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы па мэтавым накіраванні. Некаторыя ВНУ прымаюць такім чынам да 70% абітурыентаў, — гаварыў, вітаючы прысутных, Павел Трава. — Гэта траекторыя мае свае асаблівасці, і ў ёй зацікаўленыя як выпускнікі, так і патэнцыйныя наймальнікі, наш раён і рэспубліка ў цэлым. Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі — выдатная магчымасць для будучых выпускнікоў і іх бацькоў сарыентавацца ў выбары прафесіі, а для прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў  — прарэкламаваць сябе і заключыць мэтавыя дагаворы з выпускнікамі, каб праз 4-6 гадоў яны гарантавана прыйшлі да іх на работу.

В минувшую субботу в СШ №1 г. Поставы прошла ярмарка целевой подготовки

Што да заказчыкаў кадраў, то іх было шмат. У школу завіталі прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, лясгаса, КБУП «Рассвет Пастаўскі», УП ЖКГ, раённых аддзелаў унутраных спраў і па над­звычайных сітуацыях, ДААВУ «Авіяцыя» МНС. Арганізацыі аграпрамысловага комплексу Пастаўшчыны прадстаўляла галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Людміла Шубелька. З Мінска прыехаў выкладчык цыкла ваенна-спецыяльных дысцыплін ваеннага факультэта Белдзяржуніверсітэта Аляксей Чарэнка, які прывёз з сабой траіх студэнтаў. Кожны прадстаўнік меў магчымасць выступіць.

Як правіла, усе коратка расказвалі пра свае арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы, якія спецыялісты ім патрабуюцца і дзе іх рыхтуюць. Пры гэтым кожны стараўся чымсьці зацікавіць будучых выпускнікоў. Так, галоўны ўрач райЦГЭ Святлана Рассеева зазначыла, што будучыня — за прафілактычнай медыцынай, і заклікала заключаць мэтавыя дагаворы для паступлення на медыка-прафілактычны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Міхаіл Рабіза зрабіў упор на тое, што медыцына — вельмі шырокая сфера і ў ёй можна звязаць свой лёс і з высокімі тэхналогіямі, і з арміяй. Пры гэтым заўважыў: сёлета змяніліся правілы мэтавага набору ў медыцынскія каледжы. Цяпер можна заключаць дагаворы з навучальнымі ўстановамі не толькі Віцебскай вобласці, але і ўсёй Беларусі.

В минувшую субботу в СШ №1 г. Поставы прошла ярмарка целевой подготовки

Пра шматграннасць і перспектыўнасць лясной сферы, тэрміны навучання ў профільных ВНУ і ССНУ гаварылі інжынер па падрыхтоўцы кадраў лясгаса Вольга Стоцік і начальнік аддзела аховы лесу Дзмітрый Півень. Людміла Шубелька ўзгадала пра даплаты мэтавікам, якія вырашаць звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Намеснік дырэктара УП ЖКГ Міхаіл Кабайла і намеснік начальніка РАНС Ігар Януковіч паабяцалі будучым работнікам добры сацпакет, кадравік РАУС Андрэй Сенін — поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на перыяд вучобы ў Акадэміі МУС. Ігар Януковіч да таго ж раздаў 11-класнікам рэкламныя лістоўкі, а начальнік сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння «Авіяцыі» МНС Сяргей Цяляк прадэманстраваў відэаролік пра будні пастаўскіх авіятараў. Аляксей Чарэнка, які калісьці вучыўся ў пастаўскай СШ №1, расказаў пра ваенны факультэт БДУ і яго спецыяльнасці, а таксама якія прадметы трэба здаваць пры паступленні на іх.

Работа кірмашу прадоўжылася па секцыях ва аўдыторыях. Там школьнікі і іх бацькі змаглі падрабязней даведацца пра ўмовы паступлення на цікавыя для іх спецыяльнасці, задаць прадстаўнікам арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна пытанні, абмяняцца кантактамі. Як заўсёды, найбольш мнагалюдна было ва аўдыторыі сілавікоў. Але асабіста мяне ўразіла тое, наколькі шмат выпускнікоў засталося ў актавай зале, дзе пайшла размова з тымі, хто хоча стаць педагогам. Зна­чыць, прэстыж настаўніцкай прафесіі зноў расце?

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.