Из-за капризов погоды жатва в этом году растянулась более чем на полтора месяца

Сельское хозяйство

З-за капрызаў надвор’я жніво сёлета расцягнулася больш чым на паўтара месяца. З неймавернымі цяжкасцямі здабывалася кожная тона збажыны. Тыя, у каго быў меншы план уборкі, яе ўжо завяршылі. Камбайнеры СП «Дунілавічы-агра» паехалі на дапамогу аграрыям ААТ «Навасёлкі-Лучай». Больш чым на 25% плошчы трэба яшчэ ўбраць зерневыя і зернебабовыя ў ААТ «Камайскі-агра», «Кураполле-агра», «Янавіца-агра».

Из-за капризов погоды жатва в этом году растянулась более чем на полтора месяца
Фото Сергея Вшивкова

На чарзе — іншыя работы. Механізатары звозяць з палёў салому, вядуць ворыва глебы і рыхтуюць яе пад сяўбу азімых, сеюць іх. Азімы рапс заняў плошчу ў 4 300 гектараў. На засеяных раней участках ужо з’явіліся яго дружныя ўсходы. У ААТ «Камайскі-агра», «Хацілы-агра», на СП «Дунілавічы-агра» распачалі хімпраполку гэтай культуры.

Хлебаробы ААТ «Сцяг Перамогі-агра» першымі на Пастаўшчыне пачалі сеяць азімы ячмень. План сяўбы азімых па раёне — 15 200 гектараў. Ці ўдасца яго выканаць, пакажа час. Калі зноў не ўмяшаюцца дажджы, то людзі настроены на плённую працу.

На палях раёна працягваецца ўнясенне гліфасатаў, калію пад сяўбу азімых, падсеў шматгадовых траў, перазалужэнне сенажацяў. Паралельна вядзецца нарыхтоўка кармоў. Па стане на 2 верасня на кожную галаву жывёлы ёсць 14,5 цэнтнера кармавых адзінак.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.