Общее дело: яревские хлеборобы отправились на поддержку коллег в «Яновицу» и «Курополье»

Важное Сельское хозяйство

Уборка збожжавых — гэта заўсёды экзамен на трываласць, хут­касць і згуртаванасць. Збожжавы клін у ААТ «Ярэва-агра» найменшы ў раёне. Таму, убраўшы сваіх каля 800 гектараў, камбайнер Сяргей Дунец, камандзіраваны на жніво з лясгаса, і мясцовы вадзіцель Леанід Абрамаў адправіліся на дапамогу калегам у ААТ «Янавіца-агра». Іван Цярлюк, накіраваны ў Ярэва з Пастаўскага раёна газазабеспячэння, дапамагае на ўборцы збожжавых хлебаробам ААТ «Кураполле-агра».

Общее дело: яревские хлеборобы отправились на поддержку коллег в «Яновицу» и «Курополье»

Такая ўзаемавыручка — даўняя і добрая традыцыя для нашага раёна. Бітва за ўра­джай — справа агульная, і тут няма падзелу на «сваіх» і «чужых». З прыездам памочнікаў з Ярэва на палетках ААТ «Янавіца-агра» і «Кураполле-агра»работа ажывілася. Дадатковая тэхніка і працавітыя камбайнеры шчыра дапамагаюць суседзям. Толькі б тэмпам паспрыяла надвор’е!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.