Ліда — сталіца XXXII Дня беларускага пісьменства. Урачыстасці тут пройдуць 6 і 7 верасня

Культура

Яны будуць прысвечаны некалькім значным датам: 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 500-годдзю выхаду кнігі «Апостал» Францыска Скарыны, а таксама юбілеям выдатных дзеячаў нацыянальнай літаратуры.

Урачыстае адкрыццё свята і цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі «Лідскія чытанні» запланаваны на 6 верасня.

Горад у прадчуваннi вялiкай падзеi. Тут шмат зроблена па добраўпарадкаванні: абноўлены фасады будынкаў, з’явіліся яркiя фотазоны, новыя арт‑аб’екты, эксклюзiўныя лаўкi. На адной можна адпачыць разам з рыцарам, на другой — пачытаць летапiс з птушкай, на трэцяй — абмяняцца кнiгамi.

Ліда — сталіца XXXII Дня беларускага пісьменства. Урачыстасці тут пройдуць 6 і 7 верасня

Лiдскiм раённым турыстычным iнфармацыйным цэнтрам распрацаваны маршрут турыстычнага падарожжа «Месцы сiлы Лiдскага раёна». У маршрут уваходзiць шэраг аб’ектаў, якiя да гэтага часу не былi ў полi зроку турыстаў: самая старая каменная царква на Лiдчыне ў вёсцы Мыто (1866 г.), драўляная царква ў в. Бабры (1810 г.), побач з якой знаходзiцца камень‑следавiк.

Упершыню адбудзецца фестываль‑конкурс «Лiдскi хор‑фэст». Свае песнi прадставяць харавыя калектывы i вакальныя ансамблi з усёй краiны.

Сапраўдным цэнтрам прыцягнення i сiлы стане велiчны Лiдскi замак. Аматараў Сярэднявечча чакае незабыўнае культурна‑вiдовiшчнае мерапрыемства «Дзень сярэднявечнай культуры ў Лiдскiм замку». Будзе працаваць зброевая i гарбарная майстэрнi, сярэднявечныя кузня, кухня, рыцарскi лагер, лучны цiр.

Цiкавыя праекты рыхтуюць бiблiятэкi Гродзенскай вобласцi. На свяце будзе праца­ваць пляцоўка «Гро­дзеншчына: скарбы бiблiятэк i традыцыi роднага краю». Запланаваны выставы творчых работ, творчыя майстэрнi, сустрэчы з беларускiмi аўтарамi, цiкавыя акцыi.

Яркiм момантам свята стане адкрыццё абноўленай кнiжнай крамы i тэматычнага мурала з выявай Янкi Купалы на будынку Лiдскай раённай бiблiятэкi, якая носіць iмя гэтага народнага паэта Беларусi. Яго лёс быў звязаны з Лiдай.

Дзень беларускага пiсьменства стане цэнтрам традыцыйных майстар‑класаў i продажу вырабаў народных умельцаў. Упершыню разгорнецца музей нематэрыяльнай культурнай спадчыны пад адкрытым небам «Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякi» з выстаўкай дэкаратыўна‑прыкладнога мастацтва майстроў народнай творчасцi i прэзентацыяй элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якiя ўнесены ў Дзяржаўны спiс гiсторыка‑культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, правядзеннем майстар‑класаў «Яднаемся рамёствамi».

І гэта далёка не поўны пералiк яркiх момантаў свята. Жадаеце акунуцца ў яго атмасферу — заплануйце паездку ў Ліду у першыя выхадныя верасня.

Па матэрыялах СМІ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.