В школе — без телефона. Как поставские учащиеся адаптируются к новым правилам

Важное Образование

Мы ўжо расказвалі на старонках газеты, што з 1 верасня бягучага года ва ўсіх установах адукацыі Беларусі дзейнічае абмежаванне на карыстанне мабільнымі сродкамі сувязі падчас вучэбнага працэсу. Цяпер, прыйшоўшы ў школу, вучні павінны пакінуць свае гаджэты: тэлефоны, ноўтбукі, планшэты і інш. — у спецыяльна абсталяваных месцах для захоўвання або наогул не браць іх з сабой з дома. Як усё выглядае на практыцы, а таксама як ставяцца да новага правіла дзеці, іх бацькі і педагогі, карэспандэнт «ПК» высвятляла ў СШ 2 г. Паставы імя Н. М. Асяненкі.

В школе — без телефона. Как поставские учащиеся адаптируются к новым правилам

Спакойна і на даверы

На гадзінніку амаль 8 раніцы. Да будынка школы з усіх бакоў спяшаюцца вучні, некаторых падвозяць на машынах бацькі. Увайшоўшы ў навучальную ўстанову, дзеці праходзяць праз турнікет сістэмы кантролю і кіравання доступам, падыхо­дзяць да стала з арганайзерамі, на якіх указаны класы, дастаюць з рукзакоў і кішэняў мабільныя тэлефоны і ставяць іх у пранумараваныя ячэйкі. За працэсам назіраюць некалькі работнікаў школы. Ніякіх чэргаў і мітусні, усё хутка і спакойна.

Мы арганізавалі ўсё такім чынам, каб раніцай вучні маглі не затрымліваючыся пакінуць свае тэлефоны і накіравацца ў клас, а пасля ўрокаў гэтак жа хутка за­браць іх, — гаварыла пазней дырэктар СШ №2 Наталля Кісялёва. — Калі звініць званок на ўрок, чакаем яшчэ 5 хвілін і ставім арганайзеры ў шафу, якая замыкаецца на ключ і на якую накіравана відэакамера. Запіс з камеры трансліруецца на манітор камп’ютара вахцёра. У яго ж знаходзіцца ключ ад шафы. Адказным за здачу, захоўванне і выдачу тэлефонаў назначаны кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Сяргей Пажарыцкі. У канцы вучэбнага дня ён дастае арганайзеры вучняў тых класаў, якія ідуць дамоў. Разам з Сяргеем Вячаслававічам пастаянна дзяжураць два лабаранты.

В школе — без телефона. Как поставские учащиеся адаптируются к новым правилам

Гэта што датычыць 5—11-класнікаў. У пачаткоўцаў перад пачаткам урокаў тэлефоны збірае класны кіраўнік і пераносіць іх у тумбу побач з шафай. Такія тумбы вытворчасці ААТ «Паставымэбля» цэнтралізавана закупіў для ўсіх школ Пастаўшчыны аддзел па адукацыі райвыканкама. У кожнага класа свая скрыня і свой ключ ад яе, які таксама захоўваецца ў вахцёра.

Мы ні ў кога не адбіраем тэлефон, не шукаем у рукзаках і сумках, — заўважае дырэктар. — Калі дзіця кажа, што не брала яго з сабой з дома, верым на слова. У нас ёсць правіла: пранёс цішком мабільнік у школу і карыстаўся ім — на першы раз робім папярэджанне, убачылі зноў — забіраем гаджэт і аддаём толькі бацькам. І дзеці разумеюць: будуць карыстацца тэлефонам — рана ці позна мы яго забяром. Але калі раніцай вучань праходзіць міма стала з арганайзерамі, нагадваем яму здаць тэлефон, бо многія пакуль забываюць пра гэта.

Канешне, у любой школе бываюць сітуацыі, калі дзіцяці неабходна звязацца з бацькамі. Напрыклад, раптам паднялася тэмпература, забалеў жывот ці галава, і трэба, каб хтосьці з блізкіх прыехаў забраць са школы. У такім выпадку можна звярнуцца да класнага кіраўніка ці дзяжурнага адміністратара, і той прынясе з шафы тэлефон. Хоць навучальны год толькі пачаўся, у СШ №2 так ужо было.

Рыхтаваліся да новаўвядзення

Пра тое, што ў беларускіх школах збіраюцца забараніць вучням карыстацца мабільнікамі не толькі на ўроках, але і на перапынках, гаварылася ўжо даўно. І дзеці, і бацькі пра гэта чулі і паступова настройваліся маральна. З мінулага навучальнага года педагогі пачалі рыхтаваць іх да новага школьнага правіла.

Раней у кожным класе ў нас быў арганайзер з падпісанымі ячэйкамі, — працягвала Наталля Кісялёва. — На ўроках вучні пакідалі свае тэлефоны ў ім. На перапынках забіралі і маглі карыстацца. Пад канец мінулага навучальнага года мы пачалі праводзіць дні і тыдні без мабільных тэлефонаў. Выбарачна ў тым ці іншым класе забіралі ў вучняў гаджэты на ўвесь дзень, прывучаючы абыходзіцца без іх. Адначасова працавалі з бацькамі. Апавяшчалі іх пра маючыя адбыцца змены праз бацькоўскія чаты. А як толькі выйшла пастанова Міністэрства адукацыі, адразу пазнаёмілі з ёй мам і татаў. Узнімалі гэту тэму і 1верасня на бацькоўскіх сходах у класах. Негатыўных водзываў ад бацькоў пакуль не чулі. Няма і скаргаў ад іх і ад дзяцей.

Безумоўна, рэагуюць школьнікі на новае правіла па-рознаму. Па словах Наталлі Сяргееўны, тыя, хто прывык дома большасць часу, як кажуць, сядзець у тэлефоне і не выпускаў яго з рук на перапынках у школе, успрымаюць адсутнасць гаджэта хваравіта. Бачна, што ім яго не хапае. А для сканцэнтраваных на вучобе вучняў усё праходзіць намнога лягчэй. Пра гэта дзеці гаварылі і класным кіраўнікам, калі ў першыя дні верасня педагогі вырашылі вывучыць іх меркаванне. У той жа час цяпер на перапынках у школьных калідорах стала намнога больш вучняў, чым было раней. Яны ходзяць з класа ў клас, размаўляюць адно з адным, прыносяць у школу настольныя гульні і гуляюць у іх.

Трэба, каб дзеці менш часу праводзілі ў віртуальнай прасторы, а больш было жывых зносін не толькі з аднакласнікамі і сябрамі, але і з настаўнікамі, роднымі, — кажа Наталля Кісялёва. — Будзем працаваць у гэтым напрамку, тлумачыць вучням і бацькам, што гаджэты не толькі псуюць зрок, які і так не вельмі добры ў сучасных школьнікаў, але і загружаюць галаву часта непатрэбнай інфармацыяй. Цяпер яе паток вельмі вялікі. Дзецям хапае нагрузкі на ўроках у школе і дома падчас падрыхтоўкі да заняткаў. А калі яшчэ і ТікТок пастаянна… Вельмі хочацца, каб ініцыятыву Міністэрства адукацыі падтрымалі бацькі і дома дзеці менш карысталіся мабільнікамі.



Знаходзячыся ў школе, я сама пацікавілася тым, што думаюць пра новае правіла вучні, педагогі і бацькі. І вось што пачула ад іх.

Іна Турла, настаўнік рускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 9 «А» класа:

В школе — без телефона. Как поставские учащиеся адаптируются к новым правилам— Абмежаванне карыстання мабільнымі тэлефонамі ў школе — вельмі патрэбная і своечасовая мера. Яна станоўча адаб’ецца і на вучэбным працэсе, і на здароўі дзяцей. На ўроках вучні перастануць адцягваць сваю ўвагу на тэлефоны, думаць пра іх, будуць больш уважліва слухаць настаўніка. Таксама не будуць спрабаваць спі­саць, адразу шукаць інфармацыю ў інтэрнэце, у іх пачне лепш развівацца крытычнае мысленне. Павысіцца і рухальная актыўнасць дзяцей, з віртуальнага свету яны перамесцяцца ў рэальны. І гэта ўжо становіцца бачна.

Міхаіл Кустрэй, вучань 11 класа:

В школе — без телефона. Как поставские учащиеся адаптируются к новым правилам— Без мабільных тэлефонаў мы сталі больш кантактаваць паміж сабой, удзяляць больш увагі вучобе. Раней на ўроках я мог зрэдку дастаць мабільнік з рукзака, каб паглядзець час, на перапынках сядзеў у тэлефоне. Зараз рыхтуюся да наступнага ўрока, размаўляю з сябрамі, гуляю па школе. Мае аднакласнікі неадназначна ўспрынялі забарону на карыстанне мабільнікамі. Многія кажуць, што гэта дрэнна: няма магчымасці пагуляць, спісаць. Асабіста мне прывыкнуць да адсутнасці тэлефона было лёгка, я даўно ведаў, што яго трэба будзе здаваць.

Валерыя Пятровіч, вучаніца 8 «Б» класа:

В школе — без телефона. Как поставские учащиеся адаптируются к новым правилам— Я і раней асабліва не карысталася мабільнікам у школе, даставала яго толькі на перапынку. Таму цяпер у мяне няма «ломкі». Паміж урокамі гуляю з сябрамі, у тым ліку ў настольныя гульні, якія прыносім з дома, размаўляю з імі на розныя тэмы. Праўда, часам бывае сумна, няма чым заняцца і хочацца з кім-небудзь паперапісвацца.

Ганна Бартось, настаўнік музыкі, фізічнай культуры і здароўя, мама 11-класніцы Рэнаты:

В школе — без телефона. Как поставские учащиеся адаптируются к новым правилам— Як мама магу сказаць: добра, што забаранілі карыстацца мабільнікамі ў школе. Цяпер дзеці менш сядзяць у тэлефонах і псуюць сабе зрок. Хоць старшакласнікі, як правіла, бралі з тэлефона інфармацыю для вучобы, а не гулялі ў гульні. Мяркую пра гэта па сваёй дачцэ. Але нічога, няхай дома інфармацыю пашукаюць, напярэдадні падрыхтуюцца да ўрока. А для зносін лепш, каб яны былі жывыя, а не віртуальныя. Што да малодшых школьнікаў, то яны і не карысталіся мабільнікамі. Калі ў кагосьці і быў тэлефон, то ляжаў у рукзаку да канца дня.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.