Вчера на Поставщине, как и по всей Беларуси, прошёл Единый день безопасности

Общество

25 верасня на Пастаўшчыне, як і па ўсёй Беларусі, прайшоў адзіны дзень бяспекі. Яго правялі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з іншымі зацікаўленымі з мэтай навучання грамадзян дзеянням ва ўмовах пажараў і іншых няштатных сітуацый, а таксама аказанню першай дапамогі.

Раніцай у шэрагу ўстаноў горада і раёна былі праведзены трэніровачныя эвакуацыйныя мерапрыемствы пры ўзнікненні пажару. У адных, у прыватнасці ў СШ №№2, 3, 4 і Пастаўскай гімназіі, — пад наглядам работнікаў РАНС. У іншых, напрыклад у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН,
— без удзелу прафесійных ратаўнікоў. Некаторыя прадпрыемствы і арганізацыі — а менавіта гімназія, Энергазбыт, Энерганагляд, завод «Беліт» і КУСП «Дунілавічы-агра» — стварылі ў сябе ўмоўныя ачагі ўзгарання і ліквідавалі іх з дапамогай вогнетушыцеляў, якія патрабуюць перазарадкі.

Вчера на Поставщине, как и по всей Беларуси, прошёл Единый день безопасности

Вчера на Поставщине, как и по всей Беларуси, прошёл Единый день безопасности

Ну а днём на плошчы Леніна ў Паставах разгарнуліся тэматычныя навучальныя пляцоўкі, наведаць якія мелі магчымасць усе ахвотныя. Іх арганізавалі райаддзелы па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, Пастаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы, РЭС, Пастаўскі раён газазабеспячэння, цэнтральная раённая бальніца, раённыя арганізацыі таварыства выратавання на водах і Беларускага Чырвонага Крыжа, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, дзяцей і моладзі, а таксама дзіцячая бібліятэка.

Вчера на Поставщине, как и по всей Беларуси, прошёл Единый день безопасности

Вчера на Поставщине, как и по всей Беларуси, прошёл Единый день безопасности

Прадстаўнікі экстранных і іншых службаў дэманстравалі сваю экіпіроўку і абсталяванне, якое выкарыстоўваюць у рабоце, у тым ліку пры ратаванні людзей. Усё можна было памацаць і прымераць на сябе, што актыўна рабілі дзеці. На кожнай пляцоўцы былі свае «фішкі». У РАНС — чамадан бяспекі, прасунуўшы руку ў які, трэба было навобмацак вызначыць, што небяспечнае там знаходзіцца. У раёна газазабеспячэння — шахматы з пажарнымі апавяшчальнікамі і датчыкамі загазаванасці замест фігур. Работнікі ЦРБ прапаноўвалі наведвальнікам змераць ціск, пульс і сатурацыю, паказвалі, як праводзіцца інтубацыя, здымаецца кардыя­грама. Валанцёры Чырвонага Крыжа і работнікі РЭС вучылі на манекенах правядзенню сардэчна-лёгачнай рэанімацыі. Спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі расказвалі пра шкоду ўжывання алкаголю і тытунекурэння, а таксама пра тое, што яны з’яўляюцца самымі частымі прычынамі ўзнікнення пажараў. Дзіцячая бібліятэка арганізавала імправізаванае «Поле цудаў» з пытаннямі, адказы на якія можна было знайсці ў прадстаўленых побач кнігах, РЦДМ — майстар-клас па вырабе флікераў.

Вчера на Поставщине, как и по всей Беларуси, прошёл Единый день безопасности

Вчера на Поставщине, как и по всей Беларуси, прошёл Единый день безопасности

Амаль на ўсіх навучальных пляцоўках мелася адпаведная інфармацыйная прадукцыя: памяткі, лістоўкі, буклеты. Іх можна было ўзяць з сабой або пачытаць на месцы. Некаторыя арганізатары прапаноўвалі паўдзельнічаць у навучальных гульнях і конкурсах і атрымаць прыз. Карысныя забавы падрыхтавалі для наведвальнікаў і работнікі раённага Дома культуры, якія прывялі з сабой роставых лялек у форме прадстаўнікоў розных экстранных службаў. Словам, было цікава і пазнавальна. Думаецца, атрыманыя на адзіным дні бяспекі веды абавязкова застануцца ў памяці ўсіх, хто прыйшоў на яго.

Вчера на Поставщине, как и по всей Беларуси, прошёл Единый день безопасности

Вчера на Поставщине, как и по всей Беларуси, прошёл Единый день безопасности

Даведачна:

Адзіны дзень бяспекі праводзіцца ў Беларусі з 2018 года па ініцыятыве Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі. Штуршком да яго правядзення стала трагедыя ў гандлёвым цэнтры «Зимняя вишня» ў расійскім горадзе Кемерава, дзе ў выніку пажару загінулі 60 чалавек, з іх 37 дзяцей, яшчэ 79 атрымалі траўмы. Тады ў будынку не было арганізавана апавяшчэнне пра пажар і эвакуацыю наведвальнікаў, не рабіліся спробы папярэдзіць паніку, і падчас пажару ўтварылася даўка. Шмат людзей загінула каля эвакуацыйнага выхаду, які аказаўся закрыты, частка — у адной з кіназалаў, паколькі шляхі эвакуацыі былі адрэзаныя пажарам.

Вчера на Поставщине, как и по всей Беларуси, прошёл Единый день безопасности

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.