Вокруг детского сада №1 появилось новое ограждение

Образование

Ужо зусім хутка залівісты школьны званок пакліча дзяцей у класы. Пачнецца новы навучальны год і ў выхаванцаў дзіцячых садоў. Усе ўстановы адукацыі належным чынам падрыхтаваліся да 1 верасня: праведзены капітальныя і бягучыя рамонты, добраўпарадкаваны прылеглыя тэрыторыі. Усё гэта зроблена ў тым ліку ў дзетсадзе №1 Пастаў. А на днях вакол яго з’явілася яшчэ і новая агароджа.

Рашэнне замяніць старую агароджу, якая стаяла з моманту ўзвядзення будынка — а гэта 1989 год, — прыняло кіраўніцтва аддзела па адукацыі райвыканкама. За тры з паловай дзесяцігоддзі нацягнутая па перыметры сада сетка-рабіца састарэла, як кажуць, фізічна і маральна. Яна ўсё больш кантраставала з унутранай тэрыторыяй, дзе на працягу двух апошніх гадоў былі абноўлены гульнявыя пляцоўкі, перароблены альтанкі, устаноўлены новы спартыўны комплекс, спілаваны старыя аварыйныя дрэвы і высаджаны туі паабапал адной з дарожак у садок.

Вокруг детского сада №1 появилось новое ограждение

Устаноўкай новай агароджы заняліся спецыялісты ТАА «Прампалімет» з Мінска. За лічаныя дні яны знялі сетку-рабіцу і зманціравалі на яе месцы сучасныя 3D-панэлі. Каля 400 пагонных метраў агароджы абышліся раённаму бюджэту ў суму больш за 45 тысяч рублёў. Адміністрацыя дзетсада ў сваю чаргу паклапацілася пра тое, каб выразаць кусты каля ўваходных варот, спілаваць некаторыя дрэвы і галіны, якія перашкаджалі выкананню работ. А таксама прыняла неабходныя меры па забеспячэнні бяспекі дзяцей.

— Увесь час, пакуль ішла работа, выхаванцы ясляў выходзілі на прагулку ва ўнутраныя дворыкі. Старэйшыя дзеці ў суправаджэнні выхавальнікаў прагульваліся па дарожках або гулялі на той частцы тэрыторыі сада, якая не мяжуе з дарогай. Замест прагулак ладзіліся рухомыя гульні, назіранні і іншыя мерапрыемствы ў музычнай і спартыўнай залах, — расказала загадчык дашкольнай установы Лада Канчаніна.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.