Чэмпіянат Беларусі па футболе
Яшчэ бліжэй да трафеяў
У мінулыя выхадныя выявіліся яшчэ 6 каманд — уладальніц пуцёвак у наступную стадыю 1/8 фіналу. Адначасова стартаваў розыгрыш Кубка рэгіёнаў Беларусі па футболе. У гэтым прэстыжным турніры пераможца выходзіць на адпаведны еўрапейскі ўзровень пад эгідай UEFA. У ім маглі згуляць і пастаўчане, але ў абласным фінале саступілі ў дадатковы час моцнаму ФК «Міёры». Аднак па просьбе міёрцаў двое нашых — паўабаронца Уладзімір Камісарчук і цэнтрфорвард Кірыл Каралёнак — працягваюць барацьбу за трафей. У чвэрцьфінале ў Шчучыне яны саступілі з лікам 2:3, але могуць прабіцца ў паўфінал, калі ўдала ў паўторным паядынку згуляюць у Міёрах. Міёрцы зараз на хаду, бо ў заключнай сустрэчы групавога раўнда чэмпіянату праз суткі дома разграмілі (7:0) «Друць» (Бялынічы) і фінішавалі ў групе «Г» на 4-м выніковым месцы.
У ёй у наступны этап прабіўся бронзавы прызёр — «Полацк-2019». Яго наступным сапернікам у серыі з двух матчаў стала на выездзе «Дынама-2» (Брэст). Хто з гэтай пары пройдзе далей, вырашыцца 19 кастрычніка ў паўторнай гульні ў горадзе над Дзвіной. На гэтай стадыі таксама згуляюць «Крумкачы» (Мінск) са «Спадарожнікам» (Смалявічы), «Лясгас» (Гомель) з ФК «Віцебск-2», «Тарпеда-БелАЗ-2» (Жодзіна) са «Спадарожнікам» (Смалявічы), «МЛ Віцебск-2» з «Агра-Пелішча» (Камянец), «Днепр» (Рагачоў) з «Энергетыкам-БДУ» (Мінск), «Славія-2» (Мазыр) са «Стэнлесам» (Пінск), «Днепр-2» (Магілёў) з «Іслаччу-2» (Мінскі р-н).
Завяршыўся сезон 2-й лігі для сярэбранага прызёра дывізіёна «Віцебскі» — «Газавіка» з абласнога цэнтра — і найлепшых каманд з Гродзенскай вобласці.
Уладзімір Шык

