Фотофакт: Праздничное мероприятие, посвящённое Дню пожилых людей

Общество

Прыгожа, весела, душэўна адзначылі Дзень пажылых людзей у пастаўскім аддзяленні дзённага знаходжання ТЦСАН.

Пераступаю парог аддзялення — і трапляю ў атмасферу цяпла, душэўнасці і прыгажосці. У фае прыцягвае ўвагу выстава «Ветэранскія дажынкі. Мой сад і агарод». Майстры залатога ўзросту стварылі з агародніны, садавіны, прыроднага матэрыялу сапраўдныя шэдэўры. Хто прыйшоў на свята, з цікавасцю разглядалі вырабы і здзіўляліся творчасці і фантазіі іх аўтараў.

Фотофакт: Праздничное мероприятие, посвящённое Дню пожилых людей

Фотофакт: Праздничное мероприятие, посвящённое Дню пожилых людей

А ў зале сабраліся тыя, чые гады — золата, а мудрасць — найкаштоўнейшы дар. Элегантныя жанчыны ў прыгожых сукенках, туфлях на абцасах, са святочнымі прычоскамі, прыветнымі ўсмешкамі і шармам. Гледзячы на гэтых людзей, цяжка было вызначыць іх сапраўдны ўзрост.

Прысутных прывітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Юлія Чагарына.

Сёння не хочацца гаварыць пра ўзрост, — казала Юлія Вячаславаўна. — Я лічу, што гэта дзень не пажылых людзей, а мудрых, паважаных, стойкіх, з багатым жыццёвым вопытам. Мы аддаём вам асаблівую пашану, выказваем сваё прызнанне за той уклад, які вы ўнеслі ў эканоміку краіны і Пастаўшчыны ў прыватнасці. У вашых руках гісторыя. Дзякуй, што беражліва захоўваеце яе і традыцыі нашага краю, перадаяце іх маладому пакаленню. Доўгіх вам бадзёрых гадоў жыцця!

Фотофакт: Праздничное мероприятие, посвящённое Дню пожилых людей

Да свята былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на найлепшы падворак грамадзян пажылога ўзросту, аб’яўлены кіраўніцтвам ТЦСАН вясной. Дыпломамі за ўдзел адзначаны 14 чалавек. 1-е месца прысуджана пастаўчаніну Уладзіславу Лапушынскаму, 2-е заняла жыхарка Камай Ірэна Цялега, 3-е — Тэрэса Мальч з Лынтуп (на жаль, яна не змагла прыехаць на свята).

Старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч узнагародзіла 13 чалавек, якія падрыхтавалі свае вырабы на выставу «Ветэранскія дажынкі. Мой сад і агарод».

Фотофакт: Праздничное мероприятие, посвящённое Дню пожилых людей

Фотофакт: Праздничное мероприятие, посвящённое Дню пожилых людей

А затым гаспадарамі сцэны сталі наведвальнікі пастаўскага, лынтупскага, варапаеўскага аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, стацыянарных сацыяльных пунктаў у Камаях і Навасёлках. Яны спявалі, танцавалі, паказвалі сцэнкі, чыталі вершы. Можна было толькі па-добраму пазайздросціць іх жыццярадаснасці, актыўнасці, задору. Тым, хто лічыць, што з узростам жыццё становіцца сумным, наведвальнікі аддзяленняў даказваюць адваротнае. Ад самога чалавека залежыць, якой будзе восень яго жыцця: пахмурнай ці напоўненай яркімі эмоцыямі і новымі ўражаннямі. Той, хто вядзе актыўны лад жыцця, не мае часу сумаваць. Будні і святы гэтых лю­дзей насычаныя, разнастайныя, цікавыя.

Падарункам ветэранам працы ад падрастаючага пакалення стала выступленне ўдзельнікаў узорнай цыркавой студыі «Каскад» раённага Дома культуры.

Фотофакт: Праздничное мероприятие, посвящённое Дню пожилых людей

Святочнае мерапрыемства нікога не пакінула раўнадушным і падарыла мноства станоўчых эмоцый. Гэта была яшчэ адна нагода для сустрэчы, успамінаў, шчырых размоў. Трэба было бачыць, якім шчасцем свяціліся вочы віноўнікаў урачыстасці не толькі ад увагі да іх, але і ад таго, што яны запатрабаваныя, маюць сілы і натхненне для творчасці.



Вольга Антух, дырэктар Пастаўскага ТЦСАН:

— Дню пажылых людзей папярэднічалі розныя дабрачынныя акцыі. У іх актыўна ўдзельнічалі члены БРСМ, ваеннаслужачыя 1-га радыётэхнічнага цэнтра, спецыялісты ТЦСАН. Яны наведалі не толькі нашых падапечных, але і проста пажылых адзінокіх людзей. Перакапалі ім агароды, сабралі яблыкі, спарадкавалі дровы, навялі парадак на прыдамавых тэрыторыях. Асобная ўдзячнасць кіраўніцтву ДЭУ-33 за абкошванне ўчасткаў.

Рэспубліканская акцыя «Павага. Клопат. Адказнасць» будзе доўжыцца да канца месяца. Да яе можа далучыцца кожны, хто хоча цяплом свайго сэрца сагрэць адзінокіх і аказаць ім канкрэтную дапамогу.



Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.