Экологически чистый и богатый урожай выращивают ежегодно жители Постав Олег и Людмила Черкесы

Общество

Экалагічна чысты і багаты ўраджай вырошчваюць штогод жыхары райцэнтра Алег і Людміла Чаркесы.

Я пазнаёмілася з гаспадаром. Не ў горадзе, а ў Кураполлі, дзе ў Чаркесаў бацькоўскі дом. Рыхтуючы чарговы выпуск рэдакцыйнага праекта «Вёсачка», завітала да 78-гадовай Алы Дзяменцьеўны Мілянцей, каб напісаць пра яе. А яна расказвала мне больш пра суседа, чым пра сябе, і літаральна ўгаворвала:

— Сходзім да Алега! Убачыце, што за парадак у яго ўсюды. А які багаты ўраджай кожны год збірае! Ён жа больш, чым жонка Люда, агародам займаецца. Ніколі не бачыла такіх захопленых агародніцтвам мужчын, як Алег.

Экологически чистый и богатый урожай выращивают ежегодно жители Постав Олег и Людмила Черкесы

— Таму што мне падабаецца гэта, — гаварыў сам Алег Аляксандравіч. — І часу маю больш, чым Люда. Працую вадзіцелем дзяжурнай машыны ва УП ЖКГ. Пасля 12-гадзіннай змены ў мяне два дні свабодныя. Еду ў Кураполле і з задавальненнем займаюся там справамі.

Дом дастаўся ў спадчыну Людміле. У ім прайшлі яе дзяцінства і дзявоцтва. Часта наведвалася да бацькоў і выйшаўшы замуж. Прыязджалі з мужам, сынамі, дапамагалі ўпраўляцца па гаспадарцы, якой тыя трымалі шмат. Ужо 16 гадоў, як няма на гэтым свеце ні маці, ні бацькі. А вось хата, дзякуючы клопату іх дачкі і зяця, жыве, і агарод дае ўраджай.

Экологически чистый и богатый урожай выращивают ежегодно жители Постав Олег и Людмила Черкесы

— Летась пасадзілі 2 мяшкі бульбы, а накапалі 22, хапіла на тры сям’і — нашу і абодвух сыноў. Асабліва падабаюцца гатункі «вінета» і «маніфест», — расказваў Алег. — Сёлета накапалі ў два разы менш, бо падвяло надвор’е: увесь агарод стаяў пад вадой. Тым не менш сабралі дастаткова клубніц, памідораў, агуркоў, цыбулі, часнаку, морквы, бурачкоў, Люда нарабіла шмат нарыхтовак на зіму. Як і кожны год, маем для сябе, дзяцей і ўнукаў сваю, экалагічна чыстую, сельгаспрадукцыю.

А ён падрыхтаваў да зімы агарод: навёз гною, пераараў участак. Пасадзіў 6 кустоў буякаў, 400 зубкоў часнаку.

Экологически чистый и богатый урожай выращивают ежегодно жители Постав Олег и Людмила Черкесы

У пачатку нашай размовы, калі я прывіталася з Алегам як з дачнікам, ён ці то жартам, ці то сур’ёзна адказаў:

— Дачнік — гэта той, хто купаецца, загарае, п’е піва ды смажыць шашлыкі. А я тут — гаспадар і не прахалоджваюся, а працую.

— А як жа з адпачынкам? — пытаюся.

— Канешне, адпачываем, — рассмяяўся мужчына. — Прыяз­джаюць сыны, нявесткі, унукі, разам адзначаем сямейныя і рэлігійныя святы. Заглядваюць сусе­дзі. Сябруем з Юрыем Сівым, удзячныя Але Дзяменцьеўне Мілянцей, якая прыглядвае за ўчасткам, адкрывае і закрывае парнік, калі мы адсутнічаем, кліча да сябе на каву. А калі навокал добрыя людзі, то прыемна і працаваць на карысць сям’і, і адпачываць.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.