Как ТЦСОН помогает людям пожилого возраста, рассказала Ольга Антух

Общество

Напярэдадні Дня пажылых людзей карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч пагутарыла з дырэктарам Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольгай Антух.

Как ТЦСОН помогает людям пожилого возраста, рассказала Ольга Антух— Вольга Вітальеўна, гэты дзень сведчыць пра павагу да пажылых членаў грамадства, якія ў свой час шмат зрабілі для нашай краіны, пра прызнанне іх заслуг.

—  Мы ў неаплатным даўгу перад людзьмі старэйшага пакалення і павінны зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб напоўніць іх жыццё цяплом і святлом. Ветэраны працы — наш гонар. Яны перадаюць маладому пакаленню свой багаты вопыт, муд­расць. Некаторыя, дажыўшы да паважанага ўросту, і з іншых прычын самі патрабуюць той ці іншай дапамогі.

У нашай краіне ўсе людзі гэтай катэгорыі акружаныя клопатам і ўвагай не толькі ў Дзень пажылых, але і пастаянна. Бо вельмі важна не пакінуць адзінокіх, хворых сам-насам са сваімі праблемамі і аказаць ім рэальную дапамогу, падтрымаць словам.

Как ТЦСОН помогает людям пожилого возраста, рассказала Ольга Антух

Как ТЦСОН помогает людям пожилого возраста, рассказала Ольга Антух— Што канкрэтна ў гэтым кірунку робіцца на Пастаўшчыне?

— У структуры нашага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва 9 аддзяленняў і 2 стацыянарныя сацыяльныя пункты. На ўліку знахо­дзяцца 11 507 катэгараваных грамадзян. Адна з найбольш запатрабаваных паслуг — сацыяльнае абслугоўванне дома. Ёй карыстаюцца 1 053 чалавекі. Больш за 100 сацыяльных работнікаў аказва­юць сваім падапечным розныя сацыяльна-бытавыя паслугі: набываюць і дастаўляюць прадукты, іншыя тавары першай неабходнасці, лекі, аказваюць дапамогу ў прыгатаванні ежы, прыбіраюць у памяшканнях і многае іншае.

Как ТЦСОН помогает людям пожилого возраста, рассказала Ольга Антух— З кожным годам укараняюцца новыя формы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Што можаце сказаць наконт гэтага?

— У нашым цэнтры пашырылася практыка аказання непрацаздольным грамадзянам паслугі сядзелкі. Сёлета ў раёне ёй скарыстаўся 61 чалавек. 4 чалавекі пражыва­юць у замяшчальных сем’ях. Аказана 3 230 аднаразовых паслуг. Тэмп росту склаў 118,7%.

Как ТЦСОН помогает людям пожилого возраста, рассказала Ольга Антух— Вольга Вітальеўна, ведаю, што на­ведвальнікаў пры­цягваюць аддзяленні дзённага знахо­джання для пажылых і інвалідаў.

— У ТЦСАН такія аддзяленні дзейнічаюць у Паставах, Лынтупах і Варапаеве. На пастаяннай аснове іх наведваюць больш за 250 чалавек. Набывае размах работа стацыянарных сацыяльных пунктаў у Камаях і Навасёлках. Варта зазначыць, што цяперашняе пакаленне пажылых вызначаецца актыўнай жыццёвай пазіцыяй, імкненнем цікава і насычана праводзіць вольны час, яны клапоцяцца пра ўмацаванне свайго здароўя. Узрост не перашкаджае ім удзельні­чаць у канцэртных праграмах, экскурсіях, займацца ў гуртках па інтарэсах.

Как ТЦСОН помогает людям пожилого возраста, рассказала Ольга Антух— Якім чынам арганізавана работа з інвалідамі і тымі, хто не можа пражываць самастойна?

— Аддзяленні для аказання садзейнічання інвалідам у аднаўленні імі здольнасцей да самаабслугоўвання функцыянуюць у Паставах і Варапаеве. Іх наведваюць амаль 120 чалавек, што на 30 больш, чым летась.

Адзінокіх пажылых грама­дзян, якія не могуць пражываць самастойна, інвалідаў афармляем у аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Паставах і Лынтупах. Цяпер тут пражываюць 60 чалавек. Работнікі аддзяленняў імкнуцца стварыць для пастаяльцаў камфортную атмасферу, уключаючы прыгатаванне смачных, разнастайных страў, медыцынскі нагляд, прагулкі на свежым паветры. Вядзецца немалая работа па прафілактыцы дэменцыі. 44 чалавекі сёлета скарысталіся паслугай персанальнага асістэнта.

Как ТЦСОН помогает людям пожилого возраста, рассказала Ольга Антух— Не раз чула, што для многіх выхад на пенсію — крытычны момант, калі з’яўляецца пачуццё незапатрабаванасці, складваецца адчуванне, што ты нікому не патрэбны. Што параіце ў такім выпадку?

— Не замыкацца ў сабе. Адзі­нота — адзін з фактараў, які негатыўна ўплывае на эмацыянальнае здароўе. Таму запрашаем да нас у аддзяленні! Там вам будуць рады. Вы трапіце ў добразычлівую атмасферу, знойдзеце заняткі па інтарэсах, новых сяброў, вас захопяць забаўляльныя мерапрыемствы — і жыццё зайграе новымі яркімі фарбамі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.