«Ничего себе! В деревне — музей!»: Илья Бойко сохраняет память об СССР на своей даче в Липниках

Общество

Праязджаючы праз Ліпнікі, заўважаю на адным з будынкаў шыльду з надпісам «Дом-музей гісторыі і быту СССР і Узброеных Сіл». Нічога сабе! У вёсцы музей, а я нават не чула пра яго. Абавязкова трэба заглянуць!

Гаспадар дома — Ілья Бойка — крыху разгубіўся ад нечаканай візіцёркі, аднак ахвотна згадзіўся паказаць свае ўладанні. І расказаў, з чаго ўсё пачалося.

«Ничего себе! В деревне — музей!»: Илья Бойко сохраняет память об СССР на своей даче в Липниках

«Ничего себе! В деревне — музей!»: Илья Бойко сохраняет память об СССР на своей даче в Липниках

У Ліпніках жылі яго прабабуля, бабуля, тут нарадзілася і вырасла маці, якая, выйшаўшы замуж, пераехала ў Паставы. У райцэнтры прайшло дзяцінства і юнацтва Ільі. Але вясковы дом продкаў сям’я не проста захавала, а ўдыхнула ў яго другое жыццё. Ужо не адно дзесяцігоддзе тут дача Ільі Бойкі, дзе ён з задавальненнем і працуе, і адпачывае. Ілья — старшы прапаршчык, служыць у Полацку, там у яго кватэра, у якой жыве з жонкай і дачушкай. Але кожныя выхадныя мужчына едзе ў Ліпнікі. Работы ў доме і на прысядзібным участку хоць адбаўляй. Тым не менш ён знаходзіць час на сваё захапленне — абсталяванне музея і папаўненне яго экспанатамі.

«Ничего себе! В деревне — музей!»: Илья Бойко сохраняет память об СССР на своей даче в Липниках

— Рэчы, якімі карысталіся ў савецкі час і раней, калекцыяную ўжо гадоў 20, — расказваў Ілья Бойка. — Лю­дзі ахвотна аддаюць іх, і з часам назбіралася столькі, што вырашыў стварыць невялікі музей. Пад яго выкарыстаў домік, які купіў на суседнім участку. Паклаў у ім новую падлогу, прыбраў і размясціў экспанаты.

«Ничего себе! В деревне — музей!»: Илья Бойко сохраняет память об СССР на своей даче в Липниках

Іх тут шмат: дакументы, тагачасныя грашовыя купюры і манеты, друкаваныя выданні, навагоднія цацкі, посуд, іншыя рэчы хатняга ўжытку. Вось швейная машынка «Зінгер», на якой некалі шылі абновы, можа, стогадовай даўнасці драўляная люлька для немаўляці, школьная форма з піянерскім гальштукам, маляваныя дыванкі і многае-многае іншае.

Шмат месца займаюць экспанаты, прысвечаныя Узброеным Сілам: абмундзіраванне, сродкі індывідуальнай абароны і сувязі, экіпіроўка, вучэбныя боепрыпасы, дакументы, медалі і ордэны. Тут жа — кнігі, якія апавядаюць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, партызанскі рух у Беларусі. Аформлены куточак памяці ўраджэнкі Ліпнікаў — адважнай партызанкі Надзеі Асяненкі.

«Ничего себе! В деревне — музей!»: Илья Бойко сохраняет память об СССР на своей даче в Липниках

Яшчэ адзін цікавы факт: 80 гадоў назад у адной палове вясковага дома, які зараз знаходзіцца ва ўласнасці Ільі, жылі гаспадары, а ў другой размяшчалася хата-чытальня. Сюды па кнігі прыходзілі людзі не толькі з Ліпнікаў, але і з навакольных вёсак. Ён захаваў часцінку тагачаснай чытацкай атмасферы, пакінуўшы ў доме вялікую паліцу з кнігамі, выдадзенымі ў савецкі перыяд. А яшчэ ёсць радыёла і шмат вінілавых пласцінак, якія час ад часу малады гаспадар ставіць на прайгравальнік і слухае песні, якія некалі падабаліся яго бацькам, бабулі і дзядулю.

«Ничего себе! В деревне — музей!»: Илья Бойко сохраняет память об СССР на своей даче в Липниках

Лічыцца, што ўспаміны пра мінулае — прэрагатыва пажылых лю­дзей. А вось захоўваць памяць пра яго трэба маладым. І як добра, што гэта робіцца не толькі на дзяржаўным узроўні, але і індывідуальна такімі энтузіястамі, як Ілья! Створаны ім музейны пакой пагружае ў быт, які даўно адышоў у мінулае. Тут ёсць што ўбачыць, каб даведацца, як жылі нашы продкі, можна дакрануцца да гісторыі роднага краю і параўнаць яе з днём сённяшнім.

«Ничего себе! В деревне — музей!»: Илья Бойко сохраняет память об СССР на своей даче в Липниках

— Планую дабудаваць другі паверх дома і таксама размясціць там экспанаты, якія працягваю збіраць. Тут ужо, як бачыце, цеснавата, — дзяліўся Ілья. — Буду ўдзячны кожнаму, хто прапануе што-небудзь цікавае.

«Ничего себе! В деревне — музей!»: Илья Бойко сохраняет память об СССР на своей даче в Липниках

Пытаюся ў калекцыянера, як ён рэкламуе свой музей, і чую ў адказ:

— Пакуль ніяк. Пра яго ведаюць толькі мае родныя і блізкія ды аднавяскоўцы, хаця абсталяваў яго некалькі гадоў назад.

Разумею, захопленаму і ініцыятыўнаму чалавеку хочацца, каб яго дзецішча ўбачыла як мага больш людзей. Таму падказваю адрас: в. Ліпнікі, 25. Дзверы дома, які Ілья Бойка прэзентуе як музей, адчыненыя кожныя выхадныя, калі ён прыязджае ў вёску. У будныя дні ролю экскурсавода можа ўзяць на сябе старэйшы брат Ільі Дзмітрый, які таксама гаспадарыць у Ліпніках.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.