Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Культура — гэта сэрца нашага народа, яго душа і памяць. Яна аб’ядноўвае пакаленні, фарміруе каштоўнасці і ідэалы, з’яўляецца мостам паміж мінулым і будучыняй. І менавіта вы, людзі мастацтва, беражліва захоўваеце гэту бясцэнную спадчыну і шчодра дзеліцеся ёю з намі. Вашым талентам і майстэрствам ствараецца багатая палітра культурнага жыцця Пастаўскага раёна. Вы адчыняеце нам дзверы ў свет цудоўнага, дазваляеце дакрануцца да велічы гісторыі і атрымаць асалоду ад прыгажосці сучаснага мастацтва.
Дзякуй за вашу нястомную працу, адданасць справе і тую асаблівую атмасферу, якую вы дорыце ўсім нам. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабра і невычэрпнага натхнення! Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю, новымі ідэямі, прызнаннем калег і ўдзячнасцю гледачоў!
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Уважаемые работники и ветераны сферы культуры!
У каждого из вас свои задачи и обязанности. Но все вы — хранители и создатели нашего богатого духовного наследия. Вы выполняете высокую и благородную миссию: учите понимать, ценить и приумножать прекрасное, обеспечиваете связь поколений и дарите радость общения с миром искусства. Именно вашим трудом и благодаря вашему многогранному таланту памятные даты становятся по-настоящему праздничными!
Благодарим вас за смелые идеи и неиссякаемую энергию, постоянный творческий поиск и стремление к самосовершенствованию, за свет любви и согласия, который вы дарите людям! Пусть признательность и благодарность жителей района сопровождают и поддерживают вас в вашем благородном деле — служении культуре и искусству!
Отдел культуры райисполкома, профсоюзный комитет

