Три счастливые мамы из одной семьи: Мария Лысенок, Марина Наганович и Диана Каменецкая

Общество

Мацярынства — найвышэйшае шчасце. На здымку — тры шчаслівыя жанчыны з адной сям’і з райцэнтра — адкрытыя, прыгожыя, падобныя адна на другую. І хоць у іх рознае жыллё, гэта ніколькі не перашкаджае еднасці.

Сэрца сям’і — маці, бабуля і прабабуля Марыя Лысёнак.

— Чалавек не можа вырасці шчаслівым, калі ў дзяцінстве не акружаны мацярынскай і бацькоўскай любоўю і клопатам, — гаворыць яе дачка Марына Нагановіч, у якой двое дарослых дзяцей і пяцёра ўнукаў. — Наша мама вырасла ў вясковай сям’і, дзе выхоўвалася 11 дзяцей і ніхто не быў абдзелены клопатам. Для мяне і брата Сашы, нашых дзяцей і ўнукаў мама — святы чалавек. Яе цеплыні і любові хапае на ўсіх. Заўсёды на пазітыве, заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу, нават калі сама недамагае.

Три счастливые мамы из одной семьи: Мария Лысенок, Марина Наганович и Диана Каменецкая

Марыі Сяргееўне 72 гады, а звярніце ўвагу, як молада і прыгожа выглядае! Нібыта пяшчотны агеньчык шчырасці, дабрыні і любові асвятляе ўсю яе істоту.

— У 42 гады я аўдавела, — гаварыла жанчына. — Усё жыццё прысвячаю дачцэ і сыну, іх сем’ям. Лічу, што ў мяне не двое, а чацвёра дзяцей, бо роднымі сталі нявестка Марына і зяць Віктар. Няма ні дня, калі б я не была на сувязі з дзецьмі і ўнукамі. А як радасна за чатырох унукаў і пяцярых праўнукаў! У гэтым месяцы чакаем прыбаўлення: дзве ўнучкі павінны нарадзіць.

І вось адна з іх — Дзіяна Камянецкая. У яе вобліку — ціхая, загадкавая прыгажосць цяжарнасці. Маладая жанчына чакае трэцяе дзіця, а яе шасцігадовая дачушка Эрыка і дзевяцігадовы сын Роберт — сястрычку, якой ужо і імя выбралі — Адэліна.

Тры жанчыны, тры маці, тры самыя родныя чалавекі. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, яны яшчэ і сяброўкі, чаму варта толькі пазайздросціць. Але самае галоўнае, што кожная высока нясе сваё мацярынскае прызначэнне.

Фаіна Касаткіна
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.