Вокальная группа «Активное долголетие» успешно выступили на фестивале творчества пожилых людей

Общество

Удзельнікі вакальнай групы «Актыўнае даўгалецце» лынтупскага аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН паспяхова выступілі на VI міжрэгіянальным фестывалі творчасці пажылых людзей «Таленты залатога пакалення».

Фестываль традыцыйна прахо­дзіў у Докшыцах, — расказвала загадчыца аддзялення Таццяна Валуевіч. — Акрамя наведвальнікаў мясцовага ТЦСАН, удзельнічалі мы, а таксама прадстаўнікі Глыбоцкага, Міёрскага і Браслаўскага раёнаў. Падрыхтаваная нашай вакальнай групай «Актыўнае даўгалецце» 30-хвілінная літаратурна-музычная кампазіцыя «Скрозь гады і лёсы» спадабалася ўсім прысутным. Яна прысвячалася 80-годдзю Вялікай Перамогі і Дню народнага адзінства. І арганізатараў, і гледачоў выступоўцы падкупілі сваёй харызмай і станоўчай энергетыкай.

Вокальная группа "Активное долголетие" успешно выступили на фестивале творчества пожилых людей

Пастаўшчыну прадстаўлялі Вольга Мажута, Станіслава Лукшэне, Галіна Чычаль, Вольга Махрова, Валянціна Сасноўская, Лілія Мініковіч, Она Ламага, Раіса Марцінкевіч, Алена Мудрая. Яны спявалі а капэла, танцавалі вальс франтавых медсясцёр. Некалькі песень выканала Вольга Мажута. Валянціна Сасноўская пранікнёна прачытала верш. Шмат апладысментаў было пасля паказу гумарыстычнай сцэнкі.

На фестываль у чарговы раз сабраліся тыя, хто ўмее насычана праводзіць час на пенсіі, зараджае сваёй энергіяй іншых, — дзяліліся лынтупчанкі. — Нам было вельмі прыемна на гасціннай докшыцкай зямлі акунуцца ў атмасферу музыкі, песень, творчых зносін і паказаць свае здольнасці, а таксама сарваць гучныя апладысменты за сваё выступленне, атрымаць узнагароды і сувеніры ад арганізатараў фестывалю.

Анна Анішкевіч
Фота даслала Таццяна Валуевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.