Анастасия и Артурас Чапскас получили первый документ для своего новорожденного сына

Общество

Тыдзень таму ў аддзеле ЗАГС Пастаўскага райвыканкама адбылася ўрачыстая рэгістрацыя нованароджанага — пятага дзіцяці ў сям’і Чапскасаў.

Раздзяліць радасць бацькоў прыйшлі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч, дырэктар малочнага завода Георгій Касцень, дырэктар СШ №3 Вераніка Казлоўская, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый. На руках у таты ў суправаджэнні вялікай сям’і з’яўляецца віноўнік урачыстасці ўзростам у… 6 дзён, і пачынаецца цырымонія.

Анастасия и Артурас Чапскас получили первый документ для своего новорожденного сына

Анастасия и Артурас Чапскас получили первый документ для своего новорожденного сына

— Дарагія бацькі! У вашым жыцці адбылася шчаслівая падзея — нарадзіўся сынок, — звяртаецца да Анастасіі і Артураса Чапскасаў загадчык аддзела ЗАГС Аніта Несцяровіч. — Мы не ведаем, кім ён стане: вучоным або паэтам, аграномам ці ўрачом, інжынерам альбо мастаком, які след пакіне на зямлі. Але вы ўжо зрабілі першы сур’ёзны крок — выбралі сыну імя. І сёння я рэгіструю новага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Вадзіма Артурасавіча Чапскаса.

Аніта Францысаўна таксама ахарактарызавала значэнне імя Вадзім. Яго носьбіт — чалавек, надзелены яркай індывідуальнасцю і неўтаймоўным імкненнем да поспеху. Ён умее ставіць высокія мэты і настойлівай працай дасягаць іх.

Анастасия и Артурас Чапскас получили первый документ для своего новорожденного сына

Анастасия и Артурас Чапскас получили первый документ для своего новорожденного сына

Бацькі атрымліваюць з рук загадчыцы ЗАГСа першы сынаў дакумент. Прысутныя цёпла віншуюць іх і ўручаюць падарункі. Тым часам Вадзімка салодка ­спіць на руках у бацькі. Толькі калі падрасце, ён даведаецца, як прыгожа яго рэгістравалі ў дзяржаўнай установе.

Да 2019 года Чапскасы жылі ў Сакунах. Артурас працаваў механізатарам у ААТ «Камайскі-агра», Анастасія — лабарантам у гэтай жа гаспадарцы. У 2018-м мнагадзетная сям’я атрымала ў Паставах трохпакаёвую кватэру. Усяліліся ў яе ў жніўні 2019-га. А 1 верасня іх малодшы сын пайшоў у першы клас.

І вось праз 6 гадоў пасля наваселля сям’я папоўнілася пятым дзіцем. Цікава, што імёны ўсіх дзяцей пачынаюцца на літару «В»: Віка, Віялета, Віталій, Уладзік (па-руску — Владик), Вадзім.

Анастасия и Артурас Чапскас получили первый документ для своего новорожденного сына

Анастасия и Артурас Чапскас получили первый документ для своего новорожденного сына

— У траіх першых гэта атрымалася выпадкова, — гаварыла маці. — Чацвёртага назвалі наўмысна. А зараз ён прапанаваў назваць брата Вадзімам, і мы згадзіліся. Усе імёны падабаюцца, але галоўнае, каб дзеці былі шчаслівымі ў жыцці.

Віка — студэнтка другога курса Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Яна — будучы настаўнік пачатковых класаў. Выбар прафесіі невыпадковы: дзяўчына вельмі любіць дзяцей. Віялету вабіць кухня, яна выпякае розныя прысмакі. Таксама захапляецца літаратурай, таму сёлета паступіла на філалагічны факультэт таго ж універсітэта, што і сястра. Абедзве вучацца на бюджэце. Віталій і Уладзіслаў — школьнікі, і ў іх свае, хлапечыя, захапленні, сярод якіх дамінуе футбол.

Анастасия и Артурас Чапскас получили первый документ для своего новорожденного сына

Анастасия и Артурас Чапскас получили первый документ для своего новорожденного сына

— Гэта шчасце, што дзяцей многа, — гаварылі бацькі (дарэчы, яны абое таксама з мнагадзетных сем’яў). — У нас адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Не сумняваемся, што і ў дарослым жыцці яны будуць падтрымліваць адно аднаго.

Сёлета ў Чапскасаў адбылася яшчэ адна значная падзея — летам за мацярынскі капітал яны купілі ў Юньках дом.

— Даволі прасторны, дагледжаны, — расказвалі Анастасія і Артурас. — Ёсць лазня, агарод. Восенню апрацавалі яго, угноілі. Вясной пасадзім бульбу і іншую агародніну. Калі жылі ў Сакунах, трымалі шмат жыўнасці. Зоймемся гаспадаркай і ў Юньках. Дзецям таксама будзе карысна праводзіць лета ў вёсцы.

Адказны гаспадар, руплівая гаспадыня, выхаваныя дзеці. Вось з такой мнага­дзетнай сям’ёй з райцэнтра мне пашчасціла пазнаёміцца. А таксама пачуць найлепшыя характарыстыкі Чапскасаў ад кіраўнікоў калектываў, у якіх яны працуюць: Артурас — механізатарам на малочным заводзе, Анастасія — поварам у СШ №3.

Анастасия и Артурас Чапскас получили первый документ для своего новорожденного сына

Фаіна Касаткіна
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.