Елена Киселева и Сергей Чукин с сергеевичской фермы СП «Дуниловичи-агро» — преданные делу люди

Сельское хозяйство

«Напішыце пра Алену Кісялёву і Сяргея Чукіна з сяргеевіцкай фермы сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра», — звярнуўся ў рэдакцыю першы намеснік старшыні райвыканкама—начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Генадзій Лютынскі. — На іх там усё трымаецца. Адданыя справе людзі!»

Цалкам згодная з гэтым, бо і сама не адзін дзясятак гадоў ведаю абаіх, не аднойчы прыязджала на ферму. Вось толькі фатаграфавацца для газеты Алена Бярнардаўна заўсёды катэгарычна адмаўлялася (не стаў выключэннем і гэты раз). Але пра справы расказала. А фотаздымак Сяргея Чукіна я знайшла ў архіве рэдакцыі: вясной бягучага года пісала пра яго як дбайнага гаспадара вялікага ўласнага падвор’я.

Алена Кісялёва працавала эканамістам калгаса «Радзіма». Калі пачалося аб’яднанне гаспадарак, гэта выклікала скарачэнне кадраў. Трапіла пад яго і Алена Бярнардаўна. Ёй прапанавалі пасаду начальніка сяргеевіцкага вытворчага аддзялення. Было гэта 20 гадоў назад. У аддзяленні 849 гектараў ворыва і адна ферма. Сёлетняе надвор’е падвяло земляробаў, і яны не змаглі атры­маць высокі ўраджай, да таго ж з-за пераўвільгатнення глебы вельмі цяжка ішло жніво.

Елена Киселева и Сергей Чукин с сергеевичской фермы СП "Дуниловичи-агро" — преданные делу люди

На ферме ўтрымліваецца 323 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 239 кароў. Працуе пяць асноўных аператараў машыннага даення і адна – падменная, а ўсяго ў калектыве 15 чалавек.

— Асабліва хачу адзначыць Сяргея Чукіна, які выконвае абавязкі загадчыка фермы і ветурача, — гаварыла Алена Бярнардаўна. — На ферме ён працуе каля 30 гадоў. Прыйшоў сюды пасля службы ў арміі. Не проста адказны, а незаменны чалавек. Я нават уявіць не магу, як бы існавала ферма, калі б на ёй не было такога вопытнага і стараннага спецыяліста, як Сяргей.

Хваліла Алена Кісялёва і аператараў машыннага даення Святлану Косінец, Ганну Садоўскую, Любоў Касарэўскую. Не лічыцца з часам Віктар Янушкоўскі, які адказвае за выдаленне гною. Транспарцёры старыя, часта выходзяць са строю, і яму як слесару даводзіцца часта рамантаваць іх. Бывае, што і па 12 гадзін працуе на ферме. Трактарыст Андрэй Вайткевіч не марудзіць з адвозкай гною ад фермы, а летам абслугоўвае на пашы перасоўныя дойкі.

Але праблема з кадрамі ёсць. Па-першае, не ўсе аднолькава адказна адносяцца да выканання сваіх абавязкаў. Па-другое, некаторыя дасягнулі пенсійнага ўзросту і могуць у любы час пакінуць ферму. Аднак з 26 верасня калектыў папоўніўся трыма новымі работнікамі — грамадзянамі Туркменістана. Час пакажа, прыжывуцца яны тут або не, але іх рукі запатрабаваныя.

Варта сказаць яшчэ і пра тое, што на ферме заўсёды падтрымліваецца належны парадак, нягледзячы на тое, што будынкі вельмі старыя (уведзены ў эксплуатацыю ў 1970 годзе). І ў гэтым заслуга калектыву, бо нават зараз, калі актывізавалася шэфская дапамога сельгаспрадпрыемствам, у Сяргеевічах абышліся без яе.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.