В Хотилах открылся фирменный магазин «Милка» Поставского молочного завода

Общество

У Хацілах адкрыўся фірменны магазін «Мілка» Пастаўскага малочнага завода.

У аграгарадку Хацілы пражывае каля 300 чалавек. Да нядаўняга часу тут працаваў магазін «Вясёлка» Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства і ёсць магазін «МоЛи» прыватнага прадпрымальніка. Асартымент тавараў у дзяржаўным быў вельмі бедным. Вяскоўцы звярнуліся ў райвыканкам і да кіраўніцтва малочнага завода з просьбай адкрыць фірменны магазін прадпрыемства. У верасні памяшканне «Вясёлкі» перадалі ў арэнду заводу і тут распачаліся рамонтныя работы.

В Хотилах открылся фирменный магазин «Милка» Поставского молочного завода

— Мы зрабілі касметычны рамонт, устанавілі пялетны кацёл для ацяплення, завезлі неабходнае гандлёвае абсталяванне, — расказваў дырэктар завода Георгій Касцень. — Адкрыццё магазіна прымеркавалі да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Вось такі падарунак атрымаўся хацілаўцам. Гэта наш юбілейны, дзясяты па ліку магазін.

На ўрачыстае адкрыццё сабраліся жыхары не толькі Хаціл, але і Волахаў, Целякоў, Куртаў. Прыехаў і старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. Ён падкрэсліў, што магазін малочнага завода зробіць жыццё вяскоўцаў больш зручным і камфортным.

В Хотилах открылся фирменный магазин «Милка» Поставского молочного завода

Сяргей Чэпік, Георгій Касцень і старшыня Курапольскага сельскага Савета Лілія Гінько перарэзалі чырвоную стужку перад уваходам у гандлёвую кропку і запрасілі прысутных па пакупкі.

Адразу зайшоўшы ў памяшканне, можна было прадэгуставаць прадукцыю гандлёвай маркі «Паставы-гарадок». Лю­дзі з задавальненнем каштавалі сыры розных відаў, сырныя шарыкі, тварог і іншае.

В Хотилах открылся фирменный магазин «Милка» Поставского молочного завода

— Малако, масла, смятана ў мяне на стале заўсёды толькі пастаўскія, — гаварыла адна з пакупніц. — А вось сырныя шарыкі пакаштавала ўпершыню. Вельмі спадабаліся!

— Ад разнастайнасці тавараў вочы разбягаюцца, — дзялілася другая жанчына. — І цэны даступныя, на парадак ніжэйшыя, чым у прыватным магазіне. Цяпер буду закупляцца толькі тут.

Напярэдадні прафесійнага свята работнікам ААТ «Хацілы-агра» кіраўніцтва ў якасці падарункаў звычайна выдавала прадуктовыя наборы. Сёлета яны атрымалі сертыфікаты на 150 рублёў для атаварвання менавіта ў магазіне малочнага завода.

Людзі самі змогуць выбраць тое, што ім неабходна.

Прадавец магазіна «Мілка» — Наталля Зянкова. У яе багаты вопыт работы ў гандлі. Пачынала ў райспажыўтаварыстве. Пасля закрыцця магазіна па вуліцы Юбілейнай уладкавалася ў «МоЛи». А прапанавалі перайсці ў «Мілку» — згадзілася.

В Хотилах открылся фирменный магазин «Милка» Поставского молочного завода

— Я ўжо добра знаёмая з жыхарамі Хаціл ды і іншых навакольных вёсак, таму, думаю, справа пойдзе, — запэўніла прадавец.

Першыя пяць пакупнікоў, якія набылі тавараў на суму 50 рублёў, атрымалі падарункі з фірменнай прадукцыяй ад кіраўніцтва завода. Сярод шчасліўчыкаў — Марына Міхновіч.

В Хотилах открылся фирменный магазин «Милка» Поставского молочного завода

— Што гэта за сума — 50 рублёў пры такім шырокім асартыменце якаснай прадукцыі? Ды яшчэ напярэдадні прафесійнага свята! — гаварыла жанчына. — Вельмі ўдзячныя старшыні райвыканкама Сяргею Чэпіку, дырэктару малочнага завода Георгію Касцяню за тое, што прыслухаліся да просьбы вяскоўцаў. Хоць Паставы ад Хаціл усяго за некалькі кіламетраў, але, каб набыць прадукты, туды трэба спецыяльна ехаць. А гэты магазін побач. Часам патрэбна штосьці нязначнае: соус, маянэз. Не збірацца ж дзеля гэтага ў райцэнтр! Цяпер галёшы на ногі — і ўжо ў магазіне.

Да канца года ва ўсіх гандлёвых кропках малочнага завода дзейнічае скідка 10% на смятану, масла сметанковае і вяршкі.

У першы дзень работы магазіна прададзена тавараў на 8 000 рублёў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.