Гастрономический туризм — это погружение в культуру страны через призму национальной кухни

Общество

Беларуская кухня — скарбніца смакаў і традыцый. Аднак гастранамічны турызм — гэта не проста знаёмства з нацыянальнымі стравамі, а пагружэнне праз прызму кухні ў культуру краіны.

У нашым раёне далучэннем турыстаў ці проста гасцей з розных куткоў Беларусі і замежжа да нацыянальнай культуры творча і плённа займаецца народны клуб нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя». Шмат гадоў таму, калі на Віцебшчыне яшчэ не было нават такога паняцця, як кулінарны турызм, пастаўская «Традыцыя» ўжо ладзіла гастранамічныя праграмы для беларускіх і замежных турыстаў. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца «Запрашаем да нас на Пастаўшчыну!» і «На прызбе ў пастаўскага млынара». Апошняя прысвечана гісторыі хлебапячэння (пастаўчане сабралі ажно 12 рэцэптаў выпечкі хлеба). Праграмы ўключаюць у сябе не толькі дэгустацыю страў, але і інтэрактыў — гульні, конкурсы, майстар-класы, міні-канцэрт.

Гастрономический туризм — это погружение в культуру страны через призму национальной кухни

Кіраўнік клуба Вікторыя Курдо расказвала:

— Мы займаемся захоўваннем народнай культуры — усяго таго, што звязана з традыцыямі нашага рэгіёна. І не проста збіраем інфармацыю, а нясём яе ў масы. Адзін з напрамкаў — пошук рэцэптаў, якія памятаюць бабулі і прабабулі, і прыгатаванне па іх страў. Адметнасць нашага раёна, ды і ўсёй Віцебшчыны, — клёцкі з «душамі». Нездарма гэта страва ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Дык вось, мы гатуем іх па розных рэцэптах: з мясам, грыбамі, рыбай, са шчаўем і інш. Нават святы клёцак праводзім. Смачнымі атрымліваюцца ў нас таксама дранікі, кішка, бабка і іншыя стравы з цёртай бульбы.

Гастрономический туризм — это погружение в культуру страны через призму национальной кухни

У 2022 годзе мы прэзентавалі сваю гастранамічную праграму на абласным фестывалі «Дзвінскі смак», які праходзіў у сядзібе Ільі Рэпіна ў Здраўнёве (Віцебскі раён). На стале былі дранікі з мясам, дранікі на хлебе, катлеты, чабурэкі, бутэрброды з салам, клёцкі з «душамі», пернікі, пірагі, кексы. Упадабалі пастаўскую кухню не толькі беларусы, але і госці са Смаленшчыны. Яны павезлі з сабой нашы буклеты з рэцэптамі.

Славянскі базар у Віцебску, абласныя «Дажынкі», рэспубліканскі спартыўна-культурны фестываль «Вытокі» ў Паставах, розныя раённыя святы — усюды «Традыцыя» прыцягвае да сябе смачнымі стравамі, песнямі, танцамі, гульнямі. Папулярнасць здабываецца намаганнямі ўсіх, хто ўваходзіць у склад народнага клуба. Сярод іх як работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Ксенія Грэська, Вікторыя Курдо, Святлана Марозава, так і культработнікі з сельскай мясцовасці: Людміла Мелец з Лукашова, Марына Пусько з Валкоў, Галіна Іваноўская з Парыжа і іншыя. Шмат цікавага і карыснага ўносяць у агульную справу ветэраны культуры Людміла Чатовіч, Ганна Балаш. І, безумоўна, бясцэнны ўклад кожнай гаспадыні, якая дзеліцца сваімі рэцэптамі.­

Гастрономический туризм — это погружение в культуру страны через призму национальной кухни

А як смачна «Традыцыя» частуе гасцей і як захоплена весяліць іх, цяжка перадаць словамі. Зрэшты, яны застаюцца ў кнізе водзываў. Вось толькі два з іх:

«Шмат дзе вандравалі, але такога не бачылі. Вы дапамаглі нам адчуць сябе беларусамі і ўспомніць свае карані».

«Дзякуй, што захавалі традыцыі нашых продкаў. Працягвайце развіваць гэту вельмі патрэбную справу».

Што «Традыцыя» і робіць.



Клёцкі з капустай

Інгрэдыенты:

  • -бульба – 2 кг
  • -капуста -500 г
  • -морква – 3 шт.
  • -цыбуля – 2 шт.
  • -соль – па смаку
  • -алей – колькі возьме
  • -мука — крыху

Прыгатаванне:

Бульбу нацерці на дробнай тарцы, добра зліць вадкасць, да­даць соль і муку. Капусту, моркву і цыбулю нарэзаць маленькімі кавалачкамі, паса­ліць, усё перамяшаць і крыху патушыць (гэта і будзе начынне).

Узяць крыху нацёртай бульбы, распляскаць у руцэ і пакласці ўнутр начынне. Заляпіць, каб атрымаўся шарык. Абсмажыць клёцкі з двух бакоў, а потым патушыць на малым агні.

Дранікі з тварагом

Інгрэдыенты:

  • -бульба – 1 кг
  • -тварог – 200 г
  • -мука – 2 ст. л.
  • -яйкі – 2 шт.
  • -соль – па смаку
  • -алей – колькі возьме

Прыгатаванне:

Бульбу нацерці на дробнай тарцы, зліць лішнюю вадкасць, дадаць соль і муку. Тварог змяшаць з яйкамі, дадаць масу ў бульбу. Змазаць патэльню алеем. Смажыць дранікі з двух бакоў.

Рэцэпты запісаны ад Т. Б. Грэські, 1943 г.н., з в. Камаі.



Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.