От бухгалтерских отчётов к сладким шедеврам: как поставчанка Ирина Шалугина создаёт пряничные шедевры

Общество

Нядаўна адна з маіх калег падзялілася ў «Вайберы» фотаздымкам перніка ручной работы, пад якім было запрашэнне падпісацца на канал «Пряники Поставы». Казачны навагодні домік пад шапкай снегу адразу прыцягнуў увагу, захацелася ўбачыць іншыя салодкія вырабы і даведацца, хто іх аўтар.

І вось я ў гасцях у пастаўчанкі Ірыны Шалугінай, якая расказвае пра сваё захапленне:

— Пернікамі занялася ўсяго пару месяцаў назад. Па прафесіі я бухгалтар. А гэта лічбы, справаздачы, інструкцыі, іншыя заканадаўчыя і нарматыўныя дакументы, якія трэба выву­чаць. Тым самым перагружаецца галава, нават прыйшоўшы пасля работы дамоў, працягваеш ду­маць пра бухгалтэрыю. Спосаб пераключыцца, чымсьці ўраўнава­жыць сваю прафесійную дзейнасць шукала даўно. І аднойчы на прасторах інтэрнэту ўбачыла фота прыгожа распісаных пернікаў, а следам відэа, як іх заліваюць глазурай. Мяне гэта зачаравала. Узнікла жаданне паспрабаваць зрабіць тое ж самае. Пачала гля­дзець іншыя відэаролікі, дзе паказваўся ўвесь працэс прыгатавання пернікаў.

От бухгалтерских отчётов к сладким шедеврам: как поставчанка Ирина Шалугина создаёт пряничные шедевры

Рэцэпты цеста для іх Ірына знайшла таксама ў інтэрнэце. Спачатку выпякала класічныя мядовыя. А праз некаторы час падумала: у многіх дзяцей зараз алергія на мёд, ім такія пернікі есці нельга. Тады адшукала старажытны рэцэпт архангельскага заварнога казульнага цеста, у якім замест мёду выкарыстоўваецца карамелізаваны цукар. Заварныя пернікі могуць захоўвацца цэлы год, не чарсцвеючы. І чым даўжэй ляжаць, тым смачнейшымі становяцца дзякуючы працэсу ферментацыі. Цяпер выкарыстоўвае абодва рэцэпты, унёсшы ў іх невялікія карэкціроўкі па прыправах, бо не ўсе дзеці любяць тую ж гваз­дзіку. Глазуру таксама гатуе сама з яечнага бялку і цукровай пудры. Хоць можна купіць гатовую — айсінг — і проста развесці яе вадой.

От бухгалтерских отчётов к сладким шедеврам: как поставчанка Ирина Шалугина создаёт пряничные шедевры

— Прыгатаванне пернікаў не патрабуе нейкіх спецыяльных прылад, — адзначае кандытар-пачаткоўца. — Нават формачкі неабавязкова купляць. Можна раскатаць цеста звычайнай качалкай і выразаць фігурку нажом. Гэта таксама будзе прыгожа. Увогуле, спячы пернік можа любая гаспадыня, у якой на кухні ёсць духавая шафа.

От бухгалтерских отчётов к сладким шедеврам: как поставчанка Ирина Шалугина создаёт пряничные шедевры

Для Ірыны яе кухня стала творчай майстэрняй. Тут яна нярэдка заседжваецца да ночы, выпякаючы і ўпрыгожваючы свае салодкія шэдэўры. Пачынала з плоскіх зайчыкаў, аленяў, зорачак, елачак. Паступова перайшла да аб’ёмных формаў. Сёння самая складаная сярод іх — вялікі дом з карамельнымі вокнамі. Рабіла яго каля двух тыдняў, бо падчас зборкі дэталі дома ламаліся, прыходзілася іх перапякаць і зноў распісваць. Але гэта не адбіла жадання завяршыць пачатую справу, а муж з дзецьмі з задавальненнем з’елі «брак».

От бухгалтерских отчётов к сладким шедеврам: как поставчанка Ирина Шалугина создаёт пряничные шедевры

Спачатку жанчына гатавала пернікі толькі для блізкіх. Затым пачала частаваць імі сяброў і знаёмых, якія высока ацанілі выгляд і смак салодкіх вырабаў і параілі паспрабаваць іх прадаваць. Прыслухаўшыся да парад, Ірына аформіла ў падатковай інспекцыі самазанятасць і стала апісваць фотаздымкі прысмакаў на сваёй старонцы ў «Інстаграме», указваючы кошт. Таксама стварыла канал «Пряники Поставы», дзе змяшчае такую ж інфармацыю. Прызначаныя на продаж работы — а цяпер яны навагодняй тэматыкі — прыгожа ўпакоўвае, да кожнай прыкладае віншавальную паштоўку або званочак. І заказы паступаюць.

От бухгалтерских отчётов к сладким шедеврам: как поставчанка Ирина Шалугина создаёт пряничные шедевры

— Радуе, што многія пастаўчане, маючы намер зрабіць камусьці прыемнае, не ідуць у магазін па банальную шакаладку, а выбіраюць арыгінальны індывідуальны падарунак, — кажа суразмоўца. — Выказваюць свае пажаданні, і я стараюся іх выканаць.

От бухгалтерских отчётов к сладким шедеврам: как поставчанка Ирина Шалугина создаёт пряничные шедевры

Калі вы таксама хочаце падарыць блізкім, сябрам штосьці арыгінальнае і недарагое, падпісвайцеся на старонку Ірыны Шалугінай. Упэўненая: там знойдзецца тое, што спадабаецца вам і патэнцыйнаму адрасату.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.