Волшебство своими руками: как предприятия Постав создают новогоднее королевство (+видео)

Общество

Як і ў мінулыя гады, сквер на плошчы Леніна ў райцэнтры сёлета зноў ператварыўся ў казачнае каралеўства. Тут крэатыўныя ёлкі і інсталяцыі на навагоднюю тэматыку выставілі шмалікія прадпрыемствы і арганізацыі горада. Ёсць чым палюбавацца і пазахапляцца.

Раней, калі разглядала кампазіцыі, думала: а чыімі рукамі яны зробленыя? Гэтыя людзі заўсёды, як кажуць, за кадрам. Сёлета адправілася на плошчу тым часам, калі інсталяцыі толькі манціравалі. Прыцягнулі ўвагу высокія арэлі. Накіроўваюся да іх і сустракаюся з вядучым спецыялістам па ідэалогіі Пастаўскага малочнага завода Аляксандрай Гайлеўскай. Ля арэляў кіпіць работа: мужчыны расцягваюць гірлянду, устанаўліваюць дэкаратыўную фігуру чырвонага каня.

Волшебство своими руками: как предприятия Постав создают новогоднее королевство (+видео)

— Конь не толькі сімвал наступнага года, — гаварыла Аляксандра Аляксандраўна. — Гэта дзіўная і велічная істота, моцная, працавітая жывёліна звычайна цягне нялёгкі воз. Да яе падобны і калектыў нашага прадпрыемства.

Ідэя інсталяцыі належыць Аляксандры Гайлеўскай. Разам з маладымі ініцыятыўнымі, творчымі спецыялістамі па арганізацыі закупак Дзіянай Грынько і Таццянай Падрэз дадумалі розныя дэталі. Сталяр Уладзімір Улееў увасобіў ідэю ў жыццё: зрабіў арэлі, выразаў фігуры каня, лісіцы, вароны. Электраманцёр Іван Забароўскі, у якога прыроджаны талент мастака, размаляваў іх. І атрымалася такая прыгажосць. Дапамагаў ва ўстаноўцы работнік завода Валерый Казека. Жанчыны аздобілі інсталяцыю навагодняй атрыбутыкай.

Нельга было не спыніцца і каля каня з прыгожай карэтай Пастаўскага льнозавода. З дзяцінства помніцца, як у былым саўгасе «Пастаўскі» арганізоўвалі навагоднія забавы. Падчас іх была магчымасць пракаціцца на кані, запрэжаным у вазок. Ды і на большасці паштовак мінулых гадоў малявалі Дзеда Мароза на тройцы коней. Кампазіцыю ўстанаўлівалі мужчыны. Прысутнічала і кіраўнік завода Алёна Юрынёнак.

Волшебство своими руками: как предприятия Постав создают новогоднее королевство (+видео)

— За выраб навагодняй інсталяцыі кожны год адказная старшыня нашай прафсаюзнай арганізацыі Марына Хадакоўская, — расказвала Алёна Дмітрыеўна. — Раней была ёлка з ільну. Сёлета замахнуліся шырэй — ільняны конь з белай карэтай, побач ёлка з нашай прадукцыі. Работа карпатлівая. Да яе Марына падышла дэталёва і крэатыўна. Карэту зрабіў яе муж Андрэй Хадакоўскі. Ва ўсім іншым дапамагала Вольга Васілевіч. Працы ўкладзена шмат.

Волшебство своими руками: как предприятия Постав создают новогоднее королевство (+видео)

Вечарамі інсталяцыі зіхацяць рознакаляровымі агеньчыкамі. У скверы бывае шмат людзей, многія прыходзяць з дзецьмі, гуляюць закаханыя. Яны разглядаюць работы, фатаграфуюцца ля іх. Кожная не толькі прысвечана навагодняй тэматыцы, але і адлюстроўвае від дзейнасці прадпрыемства. Гэта трэба бачыць. Таму знайдзіце час і загляніце ў казачнае каралеўства!

Волшебство своими руками: как предприятия Постав создают новогоднее королевство (+видео)

Анна Анішкевіч
Відэа Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.