У парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах адбылася аплатковая сустрэча матуль — удзельніц парафіяльных груп руху «Маці ў малітве»

Духовность

У наймаладзейшай парафіі Віцебскай дыяцэзіі — парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах — адбылася аплатковая сустрэча матуль — удзельніц парафіяльных груп руху «Маці ў малітве». На яе сабралася больш за 120 чалавек.

Рух «Маці ў малітве» распаўсюджаны па ўсім свеце. Яго дэвіз — «Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей». Мэта руху — усведамленне кожнай маці свайго мацярынскага паклікання праз малітву, бязмежны давер Богу і даручэнне свайго дзіцяці Яго абароне.

У парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах адбылася аплатковая сустрэча матуль — удзельніц парафіяльных груп руху «Маці ў малітве»

Сустрэча распачалася святой Імшой, якую цэлебравалі духоўны настаўнік супольнасці ксёндз Антон Лагунёнак, пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Дунілавічах, і ксёндз-канонік Павел Самсонаў, пробашч парафіі Есуза Міласэрнага ў Паставах. Святары маліліся ў інтэнцыі ўсіх маці і іх дзяцей, унукаў, дзякавалі Богу за такую патрэбную супольнасць. Благаслаўленне духоўнага настаўніка атрымалі новыя кіраўнікі груп руху «Маці ў малітве» з Варапаева, Віцебска, іншых парафій.

У парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах адбылася аплатковая сустрэча матуль — удзельніц парафіяльных груп руху «Маці ў малітве»

Затым адбылася канферэнцыя, на якой ксёндз Антон разважаў над урыўкамі з Бібліі. Потым была традыцыйная малітва супольнасці. Прысутныя маці праслаўлялі Пана Бога і Марыю, прасілі аб спакоі ў свеце, маліліся за святароў, кансэкраваных асоб. Напрыканцы мамы, выцягнуўшы далоні, на якіх у думках трымалі сваіх дзяцей, давяралі іх Богу.

У парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах адбылася аплатковая сустрэча матуль — удзельніц парафіяльных груп руху «Маці ў малітве»

Хвалюючы момант — дзяленне аплаткам. Колькі шчырых пажаданняў складалі жанчыны адна адной і святарам! Куратар суполак па Віцебскай дыяцэзіі Паліна Парфяновіч і кіраўнік суполкі пастаўскай парафіі Францішка Каравацкая падзякавалі святарам і ўсім прысутным маці за сумесную малітву.

Сустрэча прадоўжылася за абедам, на які гасцей запрасілі гаспадары. Нефармальная атмасфера спрыяла новым знаёмствам і цікавым гутаркам. Там была магчымасць падзяліцца думкамі, уражаннямі, вопытам.

У парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах адбылася аплатковая сустрэча матуль — удзельніц парафіяльных груп руху «Маці ў малітве»

— Супольнасць «Маці ў малітве» — гэта адна моцная сям’я, дзе твой боль дзеліцца на ўсіх і таму крыху змяншаецца, а калі радасць, то яна памнажаецца, — расказвала мне адна з ­удзельніц сустрэчы. — Важна, калі маці пасля малітвы, напоўненая Божай любоўю і спакоем, вяртаецца ў сваю сям’ю, нясе спакой родным, тады мяняецца сітуацыя ў сям’і. Малітва — надзейная абарона. З часам яна прыносіць вялізны духоўны плён. Варта толькі даверыцца Богу і пакорна прымаць Яго волю.

Дыяцэзіяльная сустрэча ўдзель­нікаў руху «Маці ў ма­літве» ўмацавала іх у веры і стала відавочным прыкладам хрысціянскага адзінства.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.