Юные артисты из Поставского района заняли призовые места в фестивале «Зорка Бэтлеема»

Духовность

Фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які стартаваў у далёкім 2002 годзе, працягвае збіраць таленавітую моладзь з каталіцкіх парафій не толькі Віцебскай дыяцэзіі, але і іншых. Сёлета ў Міёрскім Доме культуры сабраліся ўдзельнікі з Браслава, Полацка, Варапаева, Глыбокага, Пастаў, Міёр і Мінска.

Прысутных віталі ксёндз-пробашч мясцовай парафіі Андрэй Кулік і старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба.

Юные артисты из Поставского района заняли призовые места в фестивале «Зорка Бэтлеема»

Удала выступалі прадстаўнікі ўсіх парафій. Прыемна, што ў розных намінацыях прызавыя месцы прысуджаны юным артыстам з варапаеўскай парафіі Святога Міхала Арханёла і пастаўскай — Святога Антонія Падуанскага. У намінацыі «Сола» ў старэйшай групе 1-е месца з глыбачанкай Лізаветай Букай раздзяліла жыхарка Варапаева Ульяна Казаровец. У намінацыі «Гурт» у малодшай групе 2-е месца занялі пастаўчане Даніла Вярцінскі і Данііл Дашчынскі, 3-е — Арына Волк і Міраслава Млечка з Варапаева. Такое ж месца дасталася і варапаеўскаму моладзеваму гурту ў складзе Кіры Мацкевіч і Алены Кузьміч, а пастаўская моладзь у гэтай намінацыі — на 2-м месцы. У намінацыі «Сола» ў сярэдняй групе 3-е месца ў Маі Трушкінай з Пастаў, у намінацыі «Інструментальная творчасць» сярод удзельнікаў сярэдняй групы на 2-м месцы Макар Халдзей з Варапаева.

Парадавалі сваім выступленнем Вікторыя Татарчук, Ксенія Коваль, Аляксандра Шырокая, Анастасія Прэдкель і Паліна Пракоф’ева з Пастаў.

У перапынку конкурснай праграмы для яе ўдзельнікаў і гледачоў сястра Мар’яна Гроць з Варапаева прапанавала інтэграцыйныя танцы. Атмасфера салідарнасці і актыўнасці не дазволіла нікому стаміцца. Дзеці і моладзь з розных парафій разам славілі Бога спевамі, аддавалі пашану нованароджанаму Езусу. Фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеема» — гэта добрая магчымасць наладзіць кантакты і пасябраваць. Ён мае духоўную карысць для тых, хто выступае, і для тых, хто слухае.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.