Пятерка сильнейших и командный зачет: поставчане выступили на областном шахматном турнире

Спорт и туризм

Дзяржаўны фізкультурна-спартыўны комплекс «Віцебск» стаў месцам правядзення 130-га Віцебскага адкрытага тэмпа-турніру. Спаборніцтвы былі прысвечаныя памяці Героя Савецкага Саюза Льва Даватара.

У стартавы пратакол галоўны суддзя ўнёс прозвішчы 50 шахматыстаў, якія абаранялі гонар Віцебска, Оршы, Магілёва, Верхнядзвінска, Пастаў, Докшыц, Лепеля, Глыбокага і Вялікіх Лук (Пскоўская вобласць). Пастаўшчыну прадстаўлялі Станіслаў Цыбульскі (Пастаўскі малочны завод), сталічны ўрач Андрэй Паўлаў і найвопытнейшы ветэран шахмат Аляксандр Мурзо. 1 675 балаў — такім быў сярэдні шахматны каэфіцыент. 14 шахматыстаў мелі рэйтынг больш за 2 000, а ў Рахіль Эйдэльсон ён быў 2 300. Усяго праведзена 9 тураў па швейцарскай сістэме, дзе на абдумванне хадоў кожнаму ўдзельніку адводзілася 5 хвілін плюс 3 секунды за кожны зроблены ход пачынаючы з першага. Ніводнаму шахматысту не ўдалося пазбегнуць ачковых страт, а без паражэнняў завяршылі спраборніцтвы толькі двое (Андрэй Мілевіч і Андрэй Міхальчанка).

Пятерка сильнейших и командный зачет: поставчане выступили на областном шахматном турнире

На гэты раз выніковы п’едэстал «акупіравалі» прадстаўнікі Віцебска. Перамогу святкаваў кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь Андрэй Мілевіч, які набраў 7,5 бала. Па 7 ачкоў запісалі ў свой актыў Андрэй Міхальчанка і Міхаіл Годзданкер. У такой паслядоўнасці яны занялі прызавыя месцы пасля падлічэння дадатковых паказчыкаў. Сярод жанчын найлепшыя вынікі паказалі Рахіль Эйдэдьсон і Анастасія Краўчэня — па 6 ачкоў.

Цікавая напружаная барацьба, поўная драматызму, разгарнулася сярод сельскіх шахматыстаў. Толькі ўявіце, адразу 7(!) спартсменаў перад апошнім турам маглі тра­піць у прызёры. І заключныя гульні слаба праяснілі сітуацыю. Па 4,5 бала ў актыве нашых Станіслава Цыбульскага, Андрэя Паўлава, а таксама Сяргея Валодзькіна з Докшыц. Пасля падлічэння дадатковых паказчыкаў найлепшымі яны аказаліся ў Станіслава Цыбульскага. Тройку прызёраў замкнуў Андрэй Паўлаў. Аляксандр Мурзо паказаў пяты вынік.

Што да камандных спаборніцтваў, то тут перамагла каманда «Віцебск-1», якая набрала 21,5 бала. У актыве калектыву «Вялікія Лукі» 19 ачкоў. Тройку прызёраў замкнулі віцебскія школьнікі з ДЮСШАР-8, якія ў выніковую скарбонку паклалі 16,5 бала. 13 балаў і пяты вынік у нашых землякоў.

Юрый Катовіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.