Ваша дзіця з-за хваробы некалькі тыдняў не наведвала школу, і цяпер яму трэба самастойна засвоіць прапушчаны вучэбны матэрыял? Або тая ці іншая тэма аказалася для вучня настолькі складанай, што ён ніяк не можа ў ёй разабрацца?
Не спяшайцеся наймаць рэпетытара. На Адзіным інфармацыйна-адукацыйным рэсурсе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у раздзеле «Адукацыя — Агульная сярэдняя», сабраны бясплатныя матэрыялы па ўсіх прадметах школьнай праграмы з 1 па 11 клас. Замест перагортвання падручніка — зразумелыя відэаўрокі, пасля іх — анлайн-тэсты для самаправеркі і дадатковыя матэрыялы для паглыбленага вывучэння тэм. Скарыстацца матэрыяламі вельмі проста. Трэба зайсці на сайт міністэрства, перайсці з яго на названы рэсурс і выбраць клас, прадмет і тэму.
Відэаўрокі і тэсты дапамогуць не толькі вучням, якія змогуць хутка ўхіліць прабелы ў ведах і падрыхтавацца да кантрольных работ. Бацькі будуць мець магчымасць падтрымаць дзіця ў самастойнай рабоце дома, настаўнікі — выкарыстаць відэафрагменты на ўроку для нагляднага тлумачэння складаных тэм, а гатовыя тэсты — для аператыўнай дыягностыкі ведаў школьнікаў.
Як адзначылі ў Міністэрстве адукацыі, рэсурс распрацаваны з мэтай падтрымаць развіццё навыкаў самастойнага навучання і зрабіць асваенне школьнай праграмы больш даступным і эфектыўным.
Алена Шапавалава

