Служба по призванию: история начальника службы закупок 1-го военного госпиталя Татьяны Карпуниной

Важное Приграничье

Штогод у сярэдзіне студзеня ў 1-м ваенным шпіталі органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь падводзяць вынікі дзейнасці за папярэдні год і вызначаюць найлепшых у розных намінацыях. За мінулы найлепшым спецыялістам кіравання медустановай прызнана начальнік службы закупак Таццяна Карпуніна.

У рады пагранічнікаў Таццяна Ігараўна прызвалася ў 2010 го­дзе — усяго за тыдзень да свайго 35-годдзя (гэты ўзрост гранічны для паступлення на службу па кантракце) — і прайшла шлях ад радавога да маёра. Насіць пагоны яна марыла з дзяцінства, бо нарадзілася ў сям’і патомнага ваеннага, які ў той час служыў у Калінінградзе. Неўзабаве бацьку перавялі ў г.п. Мачулішчы пад Мінскам. Там дзяўчына скончына школу, прычым з залатым медалём, і сустрэла сваё каханне. З мужам, ваенным лётчыкам, адправілася на яго месца службы — у Забайкальскую ваенную акругу, дзе на свет з’явіўся іх першынец. Праз некалькі гадоў маладая сям’я вярнулася ў Беларусь і асталявалася ў Паставах, папоўніўшыся яшчэ двума сынамі.

Пераезды за тысячы кіламетраў і сямейныя клопаты не астудзілі жадання Таццяны апрануць форму. Яна па-ранейшаму марыла пра армію, нягледзячы на тое, што атрымала чырвоны дыплом Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Прызнаецца: паступіла б у Ваенную акадэмію, але дзяўчат тады яшчэ не прымалі. Таму, калі з’явілася магчымасць уладкавацца ў Асобны авіяцыйны атрад, які размяшчаўся ў Азёрках, не ўпусціла яе. Пачынала эканамістам па дагаворнай і прэтэнзійнай рабоце аддзялення лагістыкі, закупак і забеспячэння. Затым прайшла курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі і заняла афіцэрскую пасаду, даслужылася да начальніка службы закупак.

Служба по призванию: история начальника службы закупок 1-го военного госпиталя Татьяны Карпуниной

У 2014 годзе авіяцыйны атрад расфарміравалі, і Таццяна Карпуніна перавялася ў шпіталь. Тут спачатку ўзначальвала службу планавання, з 2015-га адказвае за закупкі.

— Наша служба закупляе ўсё неабходнае для бесперабойнай дзейнасці шпіталя: тавары, работы, паслугі, — расказвала мне. — За год — каля тысячы найменняў. Гэта прадукты харчавання, запасныя часткі для аўтамабільнай тэхнікі, вырабы медыцынскага прызначэння, дыягнастычныя рэагенты, стаматалагічныя матэрыялы, лекавыя сродкі, паслугі па рамонце і тэхнічным абслугоўванні медыцынскага абсталявання і аўтатранспарту, камунальныя, электрасувязі і інш. Ажыццяўляем працэдуры дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў. Амаль усе яны праходзяць на электроннай гандлёвай пляцоўцы.

У падпарадкаванні Таццяны Ігараўны два спецыялісты. Але зараз адна пасада вакантная, і частку работы падначаленых выконвае кіраўнік. Яна право­дзіць такія сур’ёзныя працэдуры, як электронны аўкцыён, запыт цэнавых прапаноў. Падраздзяленне, якое ўзначальвае, не раз прызнавалася найлепшым па выніках года ў шпіталі і сярод арганізацый забеспячэння органаў пагранічнай службы краіны. За ўзорнае выкананне абавязкаў Таццяна Карпуніна ўзнагаро­джана нагруднымі знакамі «За адзнаку» і «Выдатнік пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» І і ІІ ступеняў, а ў 2023 годзе ўказам Прэзідэнта — медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені. Мае шэраг грамат і падзяк камандавання в/ч 1236 і старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Таксама знаходзіцца ў рэзерве на пасаду старшага афіцэра ўпраўлення закупак Дзяржпагранкамітэта.



Служба по призванию: история начальника службы закупок 1-го военного госпиталя Татьяны Карпуниной— Я вельмі ганаруся тым, што з’яўляюся ваеннаслужачай. Ганаруся таксама сынамі, якія самі, без ваганняў выбралі прафесіяй абарону Радзімы. Усе трое скончылі авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, цяпер служаць у розных часцях. Наша сямейная дынастыя налічвае ўжо чатыры пакаленні ваеннаслужачых і, думаю, прадоўжыцца. У мяне падрастае ўнук, які проста трызніць арміяй. У тры з паловай гады ён ведае ўсе мадэлі самалётаў і верталётаў і ўсе армейскія каманды, а замест мультфільмаў просіць уключыць яму ваенны парад.



Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.