Зачем ходить на диспансеризацию, если ничего не болит? Цифры, которые заставят задуматься

Важное Здравоохранение

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, галоўнай прычынай высокай смяротнасці і інваліднасці насельніцтва планеты з’яўляюцца неінфекцыйныя захворванні — у асноўным хваробы сістэмы кровазвароту, новаўтварэнні (анкалогія), цукровы дыябет і хранічныя хваробы лёгкіх. З мэтай недапушчэння іх развіцця і ранняга выяўлення ў большасці краін свету, у тым ліку ў Беларусі, праводзіцца дыспансерызацыя насельніцтва.

У нашай рэспубліцы дыс­пансерызацыю праходзяць усе — ад малых да старых. Раней яна праводзілася крыху інакш, чым цяпер. З мінулага года ў дачыненні да дарослых беларусаў дзейнічае пастанова Міністэрства аховы здароўя №173, у адпаведнасці з якой вызначаны дзве групы дыспансернага назірання — насельніцтва ад 18 да 39 гадоў і асобы ад 40 гадоў і старэйшыя. У залежнасці ад узросту ўстаноўлена перыядычнасць праходжання прафілактычных аглядаў.

Зачем ходить на диспансеризацию, если ничего не болит? Цифры, которые заставят задуматься

Тым, каму няма 40, рабіць чэкап арганізма неабходна адзін раз на тры гады, астатнім – штогод.

— Дыспансерызацыя накіравана на выяўленне захворванняў на ранніх стадыях, калі лягчэй іх лячыць, а таксама фактараў рызыкі развіцця апошніх, — расказвае ўрач агульнай практыкі (загадчык аддзялення ўрачоў агульнай практыкі) Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Анастасія Танана. — За мінулы год на Пастаўшчыне яе прайшлі 23 796 чалавек. У 123 з іх у выніку абследаванняў былі ўпершыню выяўлены хваробы сістэмы кровазвароту, у 44 — анкалагічныя захворванні, у 29 — цукровы дыябет, у 6 — хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх. Пры гэтым людзі нават не падазравалі, што маюць такія праблемы са здароўем. 487 чалавек на падставе праведзенага медыцынскімі работнікамі анкетавання ўнесены ў групу рызыкі па развіцці хвароб сістэмы кровазвароту, бо гэтыя хваробы ёсць у іх блізкіх і могуць перадавацца ў спадчыну. У 245 чалавек існуе рызыка развіцця цукровага дыябету, у 186 — анкалагічных захворванняў, у 81 — хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх. Ім дадзены рэкамендацыі, як гэтага пазбегнуць.

Пачаўся новы год. А зна­чыць, многім з нас трэба будзе зноў праходзіць дыспансерызацыю.

У Паставах прайсці яе можна ў паліклініцы цэнтральнай райбальніцы (кабінет №15) або ў амбулаторыях урачоў агульнай практыкі №№1, 2, 3. У сельскай мясцовасці – на ФАПах або ва ўчастковых бальніцах.

Для асоб, якія не могуць наведаць медустанову па стане здароўя, арганізуецца выезд медыцынскага работніка дамоў. Запіс па тэлефоне 3-15-65. Знайдзіце час для прафагляду!

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.