27 февраля в Поставах состоится торжественное открытие республиканской акции «Культурная столица Беларуси-2026»

Главное Культура

27 лютага ў Пастаўскім раённым Доме культуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі – 2026» і святочны канцэрт «Віцебскае Паазер’е – вытокі творчасці». Пачатак мерапрыемства запланаваны на 16.00.

Афіцыйную частку праграмы складзе цырымонія ўрачыстага адкрыцця акцыі з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскага аблвыканкама і кіраўніцтва Пастаўскага раёна.

27 февраля в Поставах состоится торжественное открытие республиканской акции "Культурная столица Беларуси-2026"

Святочны канцэрт распачне  Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, народны фальклорны ансамбль «Паазер’е» разам з выхаванцамі Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза. У першай частцы «Сваё – народнае» гледачоў чакаюць фальклорныя і харэаграфічныя нумары з удзелам ансамбля «Талака», фольк-групы «Вытокі», народнага тэатра фальклору «Цярэшка», дзіцячага калектыву «Бульбашыкі» і іншых.

Удзел у праграме прымуць лаўрэаты конкурсаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», пераможцы рэспубліканскіх творчых спаборніцтваў, салісты Віцебскай абласной філармоніі, Маладзёжнага тэатра эстрады, вядучыя калектывы ўстаноў культуры вобласці. Завершыцца вечар маштабным фіналам «Жизнь продолжается» з удзелам усіх артыстаў канцэрта.

Канцэрт «Віцебскае Паазер’е – вытокі творчасці» закліканы падкрэсліць статус Пастаў як культурнай сталіцы Беларусі 2026 года, прадэманстраваць высокі ўзровень творчых калектываў Віцебшчыны і ўмацаваць цікавасць шырокай публікі да нацыянальнай культуры і мастацтва. Запрашаем жыхароў і гасцей горада далучыцца да свята музыкі, танца і жыватворных традыцый беларускага Паазер’я.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.