Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

Главное Культура

У мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры ўрачыста адкрылі новую культурную сталіцу Беларусі. Як вядома, сёлета ёю сталі нашы Паставы, якія маюць багатую гісторыю і ўнікальныя народныя традыцыі.

Дакрануліся да нашай спадчыны

Даць старт году маштабных падзей прыехаў сам міністр культуры краіны Руслан Чарнецкі. Як і ўсіх высокіх гасцей, яго пастаўчане сустракалі хлебам-соллю і перад пачаткам урачыстай цырымоніі адкрыцця рэспубліканскай акцыі прапанавалі пазнаёміцца з арганізаванай у фае РДК выставай васьмі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашага краю, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

У суправаджэнні намесніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Вячаслава Дурнова, старшыні Пастаўскага райвыканкама Сяргея Чэпіка, работнікаў міністэрства і ўпраўлення культуры аблвыканкама Руслан Іосіфавіч ацаніў вытанчанасць карункавых выцінанак, прыгажосць сплеценых з саломкі рэчаў, паслухаў гучанне старадаўніх дыятанічных цымбалаў. Таксама ён ахвотна прыняў удзел у майстар-класе па маляванцы, уключыўся ў народную гульню моладзі «Яшчар», пакаштаваў стравы з таркаванай бульбы і клёцкі з «душамі» і атрымаў у падарунак карціну, напісаную ў тэхніцы традыцыйнага інсітнага (наіўнага) мастацтва.

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

— Кожны выраб, прадмет на выставе ўнікальныя. У кожным з іх — душа майстра. І гэта бясцэнна, таму што ва ўсё ўкладзена любоў. Гэта трэба захоўваць, аберагаць і перадаваць наступнаму пакаленню, — адзначыў у інтэрв’ю журналістам Руслан Чарнецкі.

Дакрануцца да традыцый і паспрабаваць сябе ў ролі народнага майстра маглі і ўсе ахвотныя, хто прыйшоў у Дом культуры.



Руслан Чарнецкі, міністр культуры:

— Удзел у такіх акцыях дапамагае раскрыць патэнцыял рэгіёна, пазнаёміць шырокае кола жыхароў з яго таленавітымі людзьмі. Беларусы і госці краіны могуць больш даведацца пра невялікія гарады, іх багатую гісторыю і традыцыі. Гэта цудоўная магчымасць паказаць сваю культуру, увасобіць вялікую колькасць праектаў. Упэўнены, што Паставы стануць вядомыя і ў рэспубліцы, і за яе межамі.



Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

17-я ў рэспубліцы, 4-я на Віцебшчыне

Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца Беларусі» праводзіцца ў краіне з 2010 года з мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця рэгіёнаў, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці і замежных турыстаў. За гэты час ганаровы тытул насілі 16 гарадоў: Полацк, Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна, Бабруйск, Наваполацк, Пінск, Ліда, Барысаў, Орша, Слуцк, Бялынічы, Іванава. І ў чацвёрты раз яго ўдастоіўся адзін з населеных пунктаў Віцебшчыны.

Са сцэны раённага Дома культуры Руслан Чарнецкі павіншаваў пастаўчан з прысваеннем нашаму гораду звання культурнай сталіцы краіны і анансаваў вялікую колькасць мерапрыемстваў на бягучы год, пажадаўшы жыхарам і гасцям Пастаў яркіх уражанняў і цудоўных эмоцый ад іх.

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

Як заўважыў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, зачытваючы прывітальны адрас кіраўніка паўночнага рэгіёна Аляксандра Рагожніка, прысваенне Паставам звання «Культурная сталіца Беларусі» — значная падзея для ўсёй Віцебскай вобласці. Яна дазваляе прадэманстраваць талент яе творчых калектываў, умацаваць інтарэс шырокай публікі да нацыянальнай культуры і мастацтва.

— Прымаць эстафету культурнай сталіцы краіны — высокая ацэнка працы ўсіх работнікаў культуры раёна, нашых калектываў, — адзначыў у сваю чаргу старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік. — За гэта званне мы змагаліся двойчы, зрабіўшы пасля першай, няўдалай, спробы работу над памылкамі. І сёння хачу запэўніць, што ўсе запланаваныя на працягу 2026 года на пастаўскай зямлі мерапрыемствы, пройдуць на належным узроўні.

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

Россып талентаў, феерыя мастацтва

Яркай падзеяй адкрыцця рэспубліканскай акцыі стаў святочны канцэрт «Віцебскае Паазер’е — вытокі творчасці». Ён сабраў на адной сцэне каля сотні самадзейных і прафесійных артыстаў. Канцэртную праграму распачаў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Паазер’е» разам з выхаванцамі Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Сваё майстэрства прадставілі таксама ўзорная эстрадная вакальная студыя «Юніта», узорная цыркавая студыя «Каскад» Пастаўскага РДК, танцавальны калектыў «Скай-дэнс» раённага цэнтра дзяцей і моладзі, найлепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з іншых раёнаў і гарадоў Віцебшчыны. Удзел у праграме прынялі лаўрэаты дзіцячага і дарослага конкурсаў міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Злата Ярашэвіч, Амалія Сухан, Самір Елчыеў, фіналіст тэлепраекта «Зорны шлях» на тэлеканале «АНТ» Аляксандр Апанасевіч, лаўрэат І прэміі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» Ульяна Зубоўская, салісты Віцебскай абласной філармоніі і Маладзёжнага тэатра эстрады з Мінска.

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

Канцэрт атрымаўся дынамічным, шматжанравым і цікавым. Песні, танцы, мастацкая проза не пакінулі раўнадушнымі гледачоў у зале. Яны не шкадавалі апладысментаў і воклічаў «брава!» артыстам. Феерыя музыкі, святла, агню, вакальнага і харэаграфічнага мастацтва завяршылася маштабнай кампазіцыяй «Жыццё працягваецца», якая аб’яднала ўсіх удзельнікаў канцэрта.

Паставы афіцыйна сталі пляцоўкай галоўных культурных падзей у жыцці рэспублікі. У добры шлях, культурная сталіца Беларусі-2026! Новых сустрэч, творчых адкрыццяў і незабыўных уражанняў усім нам!

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

Поставы официально стали Культурной столицей Беларуси 2026!

/будет дополнено/

Больше фото в группах в ОК и ВК

Алена Шапавалава
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.