Золотые голоса Постав: группы «Фа Диез» и «Фантазия» привезли россыпь наград из Минска

Культура

З дыпломамі лаўрэатаў І ступені, спецыяльным прызам «За захаванне народных традыцый» і іншымі ўзнагародамі вярнуліся з ХІІ Шматжанравага конкурсу-фестывалю мастацтваў Саюзнай дзяржавы «Звездочёт в стиле ТікТок» групы «Фа Диез» і «Фантазия» эстраднай студыі «Славия» Пастаўскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Конкурс, які не першы год праводзіць ТАА «Цэнтр падтрымкі талентаў», сабраў 8 лютага ў Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода найлепшыя творчыя калектывы і індывідуальных выканаўцаў з розных куткоў Беларусі. Сваё майстэрства яны дэманстравалі ў такіх жанрах, як вакал, харэаграфія, тэатральнае мастацтва, інструментальнае выканальніцтва, тэатр моды. Нашы канкурсанты выступалі ў намінацыі «Эстрадны вакал. Ансамблі» ў розных узроставых групах. Удзельніцы «Фантазии» — Марыя Гінько, Ксенія Урбан, Лізавета Ражко і Дамініка Борыс — выконвалі беларускую народную песню «Купальскі вянок» у апрацоўцы кіраўніка студыі «Славия» Аксаны Нікалаевай. Група «Фа Диез», у склад якой уваходзяць Вера Іванова, Сафія Кучынская, Аліна Русак, Вераніка Шорац, Ганна Логінава і Аляксандра Новікава, прадставіла на суд журы сучасную джазавую кампазіцыю «Фач тай» расійскіх аўтараў.

Золотые голоса Постав: группы «Фа Диез» и «Фантазия» привезли россыпь наград из Минска

— Канкурэнты ў нас былі вельмі моцныя, многія са званнем «узорны», — расказвала Аксана Нікалаева. — Пасля аднаго з такіх калектываў — узорнага вакальнага ансамбля «Песенка» сталічнага Палаца дзяцей і моладзі «Золак», які запрашаюць на розныя рэспубліканскія мерапрыемствы і які прадстаўляе Беларусь на міжнародных конкурсах — выступала наша «Фантазия». Уяўляеце, якой высокай была ўзнятая ім планка?! Тым не менш дзяўчаты з абедзвюх груп справіліся са сваёй задачай выдатна. Нягледзячы на тое, што ў верасні іх склад змяніўся: на месца ўдзельніц, якія скончылі школу і выпусціліся з калектываў, прыйшлі новыя. Ім трэба было прывыкнуць спяваць у групах. А астатнім дзяўчатам давялося вучыцца выконваць партыі іншага голасу, што надзвычай складана.

Золотые голоса Постав: группы «Фа Диез» и «Фантазия» привезли россыпь наград из Минска

У адрозненне ад іншых канкурсантаў нашы вакалісткі выконвалі свае кампазіцыі а капэла — без музычнага суправаджэння. Зрабілі яны гэта настолькі віртуозна, што на апошніх нотах «Фантазии» адна з членаў журы — оперная спявачка, салістка Вялікага тэатра Беларусі Анастасія Малашкевіч — не стрымаўшы эмоцый, выгукнула: «Брава!» У выніку абодва калектывы сталі лаўрэатамі конкурсу І ступені. Група «Фантазия», акрамя таго, была намінавана на Гран-пры і атрымала спецыяльны прыз «За захаванне народных традыцый», а таксама сертыфікат на ўдзел у адкрытым шматжанравым конкурсе-фестывалі «Ліга пераможцаў», які пройдзе ў красавіку.

Не засталася без узнагароды і Аксана Нікалаева. За высокі прафесіяналізм, развіццё культуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь яна атрымала Падзяку аргкамітэта музычна-тэатральнага форуму.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.